Дарите птицам тепло!, — призывают в Глубокской детской библиотеке
Доверять и проверять учились работники Глубокской районной библиотеки и ученики Мерецковской школы
На восеньскі бум сабралася дзетвара ў Гатаўшчынскай бібліятэцы-клубе
Выставка-знакомство с Евгением Чарушиным в Глубокской детской библиотеке
Пра камп’ютар і здароўе разважалі ў Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы
В Подсвильской детской библиотеке отмечали Всемирный день приветствий
🔍Тёзки ведут поиск. #БиблиоВызов ноября
12 ноября – День помощи зимующим птицам, или “Синичкин день”. Это экологический праздник посвящён встрече зимующих птиц и призван привлечь внимание к их сохранению в холодное время года. В связи с этим в читально... Читать далее...
 30 ноября — Международный день защиты информации. В современном мире поток информации огромен, и умение отличать правду от вымысла становится жизненно важным навыком.  ... Читать далее...
 Дзіцячае восеньскае свята – гэта мора ўсмешак і весялосці. З гэтай нагоды ў глядзельнай зале бібліятэкі-клуба прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Восеньскі бум”, якая сабрала дзяцей малодшага школьнаг... Читать далее...
   С 10 по 30 ноября на младшем абонементе Глубокской детской библиотеки действует книжно-иллюстративная выставка-знакомство “Евгений Чарушин – друг ребят и зверят”, посвященная 125-летию ... Читать далее...
8 лістапада ў бібліятэцы для вучняў малодшых і сярэдніх класаў праведзена гадзіна карыснай інфармацыі “Камп’ютар. Як зберагчы здароўе”. ... Читать далее...
6 ноября сотрудники Подсвильской горпоселковой детской библиотеки приветствовали  участников школьного лагеря «Дружба». ... Читать далее...
В ноябре, в ноябре вызов дан, и Вы — в игре! ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-11-15

Зарегистрировалось:

301

Сёння 347

Тыдзень 5,409

Месяц 11,404

Усяго 543,746

 Glubochane 12

 

Пётр Міхайлавіч Казлоў нарадзіўся 24 ліпеня 1893 года ў вёсцы Калена (цяпер Залесна ў Глыбоцкім раёне). Юнацкія гады прайшлі на Паўночным Каўказе.
Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1917 года і Грамадзянскай вайны. 

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Казлоў сустрэў у акадэміі Генштаба. Пасля неаднаразовых просьбаў у лістападзе 1941-га накіраваны на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Паўночнага Каўказа і такіх гарадоў, як Кіславодск, Пяцігорск, Есентукі, Чаркеск, Канатоп, Бахмач і Нежын.
Быў прызначаны намеснікам камандуючага 56-й арміі Паўднёвага фронту па тыле. Са снежня 1941 года - камандуючы аператыўнай групай войскаў гэтай арміі, удзельнік Растоўскай наступальнай аперацыі 1941 года. З сакавіка 1942 года - намеснік камандуючага войскамі 18-й арміі Паўднёвага фронту.

З 20 траўня па 5 чэрвеня 1942 года Казлоў П.М. - камандуючы 9-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, а з 23 чэрвеня 1942 да траўня 1943 года ён - камандуючы 37-й войскі. З пераходам савецкіх войскаў у наступ 37-я армія генерал-маёра Казлова П.М. удзельнічала ў вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Паўночнага Каўказа і ў Краснадарскай наступальнай аперацыі.

У жніўні 1943 года П.М. Казлоў прыняў пад сваё камандаванне 77-ы стралковы корпус 60-й арміі Цэнтральнага фронту, воіны якога затым вызначыліся падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі і вызваленні ад гітлераўскіх захопнікаў украінскіх гарадоў Канатопа, Бахмача і Нежына.
Асабліва вызначыўся наш зямляк у бітве за Дняпро. К камандзір 77-го стралковага корпусу ён загадзя паклапаціўся аб наяўнасці ў войсках інжынерных сродкаў і боепрыпасаў. Дзякуючы гэтаму ўдалося адразу фарсіраваць раку, захапіць стратэгічны плацдарм і арганізаваць пераправы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 17 кастрычніка 1943 гады за ўмелае камандаванне корпусам і выяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу генерал-маёру Казлову Пятру Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
У лістападзе 1943 года камандзір корпуса П.М. Казлоў быў цяжка паранены. 17 студзеня 1944 года яму было прысвоена воінскае званне "генерал-лейтэнант".

Памёр Казлоў Пётр Міхайлавіч 17 красавіка 1944 года ў Маскве, пахаваны на Навадзевічых могілках.

Казлоў Пётр Міхайлавіч узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, медалём "XX гадоў РККА".
Бюст Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэнанту П.М. Казлову ўсталяваны ў г. Глыбокае ў 2012 годзе. Ён з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Пяцігорска. Яго імя носяць вуліцы ў Пяцігорску і Нальчыку.

Гонар Глыбоччыны
Пётр Міхайлавіч Казлоў 
Генерал з Глыбоччыны

Kazlou P.M. PyatigorskKazlou P.M. 22