Лугавая эка-гульня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
Принимайте новый вызов! Всё ещё летний! Тёплый! Звёздный!
В августе – новое знакомство!
Тут, ля роднага парога, пад сонцам кветкі зацвілі...
Жанчыны, дзеці і кветкі...
В День молодёжи читаем молодёжное и с юмором💯
Арбузный день
 У апошнія дні ліпеня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у эка-гульні “Загадки на лугу на каждом шагу”. ... Читать далее...
Восьмое задание даём нашим читателям, участникам "Библиовызова"! ... Читать далее...
Ирина ГРИН. Это старый новый автор. ... Читать далее...
31 ліпеня ў рамках  піяр-акцыі «У госці да кветкавода» бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі адправілася на сустрэчу з кветкаводам, чытачом бібліятэкі Лёляй Генадзьеўнай Анісько. ... Читать далее...
   Бібліятэкары добра ведаюць сваіх аднавяскоўцаў і адпраўляюцца па пятніцах у госці ў багатыя на кветкі сядзібы, дзе радуюць сябе і вас насычанымі жнівеньскімі фарбамі. ... Читать далее...
В День молодёжи поделимся впечатлениями от очень хорошей книги ... Читать далее...
3 августа отмечают вкусный праздник – День арбуза. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-08-08

Зарегистрировалось:

300

Сёння 148

Тыдзень 5,572

Месяц 9,751

Усяго 467,235

 Macyushonak E. Vid na kasciol Zadaroshsha 1

 

 Напачатку сакавіка адзначыў юбілей Эдуард Мацюшонак, ураджэнец Глыбоччыны, вілейскі мастак. 

Macyushonak E. 1Эдуард Уладзіміравіч нарадзіўся 7 сакавіка 1958 года ў вёсцы Мнюта-2  Глыбоцкага раёна. Выпускнік Суклінскай васьмігадовай школы  вучыўся  ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме , адкуль быў прызваны ў армію.

Пасля службы закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскіага педагагічнага інстытута. З 1984 года  жыве і працуе ў Вілейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва. Кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва “ВЯСЁЛКА” у мясцовай гімназіі.

Жыццёвае крэда: “Кожнае імгненне, як і душа, непаўторнае. Беражы гэта”.

Macyushonak E. Glybjkae Vystava 2008 З 1986 года вядзе актыўную творчую дзейнасць. Прымае ўдзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (Мінск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмінскага (Вілейка). У 1989 годзе прыняты ў Маладзёжнае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР. З 1984 года ў Вілейцы працуе гарадская студыя выяўленчага мастацтва, якой кіруе ўсе гэтыя гады Э. Мацюшонак.

Персанальныя выставы пачынаючы з 1986 года праходзілі ў Вілейцы, Мінску (2018), Глыбокім (2015, 2017), Мядзеле, Паставах, Петрапаўлаўску-Камчацкім, Гютэрслове (Германія), Смаргоні (2022). У 2019 годдзе ў Прэзідэнтскай бібліятэцы дзейнічала выстава «До′ма». Творы мастака ёсць у прыватных калекцыях як у нашай краіне, так і за яе межамі.

Галоўная тэма творчасці мастака – родная бацькоўская зямля і філасофія жыцця на гэтай зямлі. Цераз пяшчоту і прыгажосць ідзе пошук шляхоў паразумення і еднасці людзей паміж сабой, еднасці паміж людзьмі і прыродай. Тэматычная і сюжэтная разнастайнасць твораў – сведчанне глыбіні пачуццяў, здольнасць бачыць прыгажосць і веліч у звыклых простаму воку матывах.

 

Macyushonak E. Glybokae Hram 4

Macyushonak E. 5Macyushonak E. Zadarozhzha Hram

Macyushonak E. Vid na kasciol Zadaroshsha 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У 2019 годзе, падчас правядзення на Глыбоччыне рэгіянальнага фэсту дударскіх рэгіёнаў "Дударскі фэст", прадставіў сваю работу "Дудар", якая пазней стала аздабленнем вокладкі ўнікальнага выдання "Дудары Глыбоцкага краю".

Macyushonak E. 7

Macyushonak E. 6

 

 

 

 

 

 

 

Эдуарду Мацюшонку, па яго прызнанню, больш падабаецца працаваць у тэхніцы алейнага жывапісу. Личыць, што свае пачуцці ён лепш выказвае ў колеры, хоць ёсць у яго і графічныя працы. Але адлюстроўваць стан душы ў чорна-белых танах з дапамогай розных ліній - цяжка. 

Творы Эдуарда Мацюшонка размешчаны ў многіх дзяржаўных і прыватных калекцыях у нашай краіне і за яе межамі. Мастак заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку.