Пиар-акция «Модно быть здоровым» в Глубокской детской библиотеке
”Опалённые души и сердца‟
Квест-игра ”По стихотворным дорожкам Агнии Барто“ состоялась в Глубокской детской библиотеке
Сон, ходьба и физкультура — лучше, чем лекарственные пузыри!, — убедились в Подсвильской детской библиотеке
День единения народов Беларуси и России
Кніжнае падарожжа “Дайце мне такую кніжку, каб чыталася сама”
“Ад казачнага аўторка да паэтычнай нядзелі”
9 апреля в ГУО ”Шуневская базовая школа Глубокского района‟ прошло мероприятие, посвящённое Международному дню освобождения узников фашистских концлагерей ”Опалённые души и сердца‟. ... Читать далее...
Увлекательная литературная квест-игра ”По стихотворным дорожкам Агнии Барто“  в рамках реализации проекта ”Писатель на все времена.Агния Барто“ прошла в Глубокской детской библиотеке  для учащих... Читать далее...
7 апреля, в рамках Всемирного дня здоровья, сотрудники Подсвильской детской библиотеки провели спортивно-игровую программу «Сон, ходьба и физкультура — лучше, чем лекарственные пузыри». ... Читать далее...
День единения народов Беларуси и России отмечается 2 апреля, символизируя братство, культурную близость и глубокую интеграцию двух стран. Праздник установлен в 1996 году, когда был подписан договор о создании со... Читать далее...
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі Празароцкая сельская бібліятэка адзначала з самымі юнымі сваімі наведвальнікамі – выхаванцамі мясцовага дзіцячага садка. ... Читать далее...
“Ад казачнага аўторка да паэтычнай нядзелі”- так называлася выстава-тыдзень, прысвечаная Тыдню дзіцячай кнігі, які прайшоў у Шунеўскай бібліятэцы. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-10

Зарегистрировалось:

295

Сёння 566

Тыдзень 1,694

Месяц 3,978

Усяго 349,523

 

Шакола Ганна Казіміраўна. 

Shakolo Anna 1Нарадзілася 20 кастрычніка 1957 года ў в. Мышкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Дзявочае прозвішча – Мышко. Скончыла Варапаеўскую сярэднюю і музычную школы. У 1974 г. паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага на спецыяльнасць “Музыка і спевы”. Пасля яго заканчэння працавала выкладчыкам па класу вакалу і фартэпіяна ў Полацкім педвучылішчы (1979 – 1981 гг.).

Пасля замужжа пераехала жыць у Грузію. Назначана настаўніцай спеваў у СШ № 2 г. Ахалцыне Грузінскай ССР. У  1982 г. Г. Шакола прынята на пасаду кіраўніка харавога калектыву Дома афіцэраў Ахалцыхскага гарнізона, затым пераведзена на пасаду кіраўніка мастацкай самадзейнасці. У сувязі з пераводам мужа на новае месца службы, пераехала ў пасёлак Вазіані Грузінскай ССР, дзе працавала мастацкім кіраўніком Вазіанскай сярэдняй школы.

 

Shakolo Anna 2 У 1988 г. Г.К. Шакола з дачкой Юлей пераехала жыць у Глыбокае. Працавала спачатку загадчыкам перасоўнага аўтаклуба, затым  дырэктарам Глыбоцкага РДК (1989-1996). З 1997 г. -- выкладчык музыкі ў СШ № 3 і раённай гімназіі.

Пачала пісаць музыку ў пачатку 2000-х гг.

У зборніку песень “Глыбоцкі вальс” апублікаваны вершы паэта Віталя Гарановіча на музыку Ганны Шаколы (“Глыбоцкае танга”, “Наш горад”, “Азёры” і інш.) Некаторыя з песен уключаны таксама ў зборнік “У Будслаўскай святыні ты ранішняй зоркай”.

Супрацоўнічае ў творчым плане з іншымі мясцовымі паэтамі (Ганна Зінкевіч, Міхаіл Осіпаў, Зоя Наваенка і інш.).

 

Shakolo Anna 3 Shakolo Anna 4

Г. Шакола – аўтар музыкі да гімну валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, гімну раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, гімну Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; яна пераможца абласнога конкурсу кампазітараў Віцебшчыны, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, лаўрэат IV Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.

Выступала салісткай у народным камерным хоры пад кіраўніцтвам Д. Волкавай, удзельніца касцёльнага хору “Ave Maria”, з’яўляецца кіраўніком ансамбля польскай песні “Глыбачане”, уключана ў калектыўнае аўтарства альманаха “Пралеска сіняй Беларусі” і зборніка “Вітай ў Будславе, Марыя!”.

У 2004 г. супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі першы творчы вечар самадзейнага кампазітара “Музыка маёй душы”. У 2008 г. у раённай гімназіі прайшоў другі творчы вечар “Калядныя сустрэчы”. У 2011 г. у рамках святкавання Дня незалежнасці на Цэнтральнай плошчы адбыўся сольны канцэрт Ганны Казіміраўны “Табе, маё Глыбокае!” у 2016 годзе ў рамках "Вішнёвага фестываля" адбылася творчая вечарына Ганны Шаколаю. 

У 1995 г. Г.К.Шакола абіралася дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў.

Shakolo Anna 5 Узнагароджана Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў (1995), Граматай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (2011); мае шмат грамат ад Глыбоцкай раённай ГА БСРМ, Глыбоцкага аддзела культуры, Глыбоцкага аддзела адукацыі, Глыбоцкага  аддзела па справах моладзі, падзякі ад кіраўніцтва Глыбоцкай раённай гімназіі, цэнтра пазашкольнай работы і іншых арганізацый і ўстаноў.

Удастоена звання "Человек года Витебщины-2011".

Песні Ганны Шакола можна паслухаць у інтэрнеце -- "Букет для Нябеснай Маці", "Дочки-матери", "ВІшнёвы баль", "Королева", "Звенел хрусталь".