Алесь Жыгуноў

GHIGUNOY  A. 2

"Не ведаю, як у другіх паэтаў, а ў мяне вершы прыходзяць, складаюцца самі, нечакана..." А.Жыгуноў.

Патрыятызм і каханне, любоў да Бацькаўшчыны і да жанчыны – асноўныя тэмы творчасці паэта Алеся Жыгунова.

Паэт. Нарадзіўся 27 лютага 1954 г. ў вёсцы Тройца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1970 годзе скончыў Новабрашчынскую сярэднюю школу. Працаваў дырэктарам клуба ў вёсцы Боркі Шклоўскага раёна. У 1976 годзе атрымаў адукацыю на філалагічным факультэце Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, пасля чаго працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Чарневічскай СШ.

 

Zhigunov A. 2З 1980 года – карэспандэнт-арганізатар раённага радыё, у 1988 годзе – работнік раённай газеты “Шлях Перамогі”. У перыяд з 1994 па 2001 гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры у Пліскай сярэдняй школы. На дадзены момант працуе загадчыкам аграпрамысловага аддзела раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Першая публікацыя адбылася ў газеце “Чырвоная змена” у 1972 годзе. З 1982 года стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Лаўрэат прэміі камсамола Віцебшчыны, прэміі часопіса “Маладосць” (1981), Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча за зборнік вершаў “Пагавары са мной пра восень”  (2004).

Аўтар паэтычных зборнікаў “Матчына вышыванка” (1984), “Мая Тройца” (1993), “Пагавары са мной пра восень” (2004), зборнік дзіцячых вершаў “Дзе начуе апетыт?”

У зборнік “Ля цяпельца зары”, што пабачыў свет у 2009 годзе, увайшлі вершы з папярэдніх зборнікаў, а таксама новыя творы. За гэты зборнік паэт быў удастоены другой прэміі “Сярэбраны Купідон” рэспубліканскага літаратурнага конкурсу. На свяце беларускага пісьменства ў горадзе Хойнікі яму быў уручаны Ганаровы дыплом і грашовая прэмія. 

Zhigunov A. 1З’яўляўся старшынёй Глыбоцка-Полацкай філіі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, кіраўніком літаратурнага аб’яднання “Далягляды”, створанага пры раённай газеце “Веснік Глыбоччыны”.

 

 

 

 

 

Выданні: 

Жыгуноў Алесь. Матчына вышыванка. – Мн., 1984

2014-08-14-09Жыгуноў Алесь. Мая Тройца: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1993

 

 

 

 

 

 

2014-08-14-10Жыгуноў Алесь. Пагавары са мной пра восень: Вершы.- Мн.: Веды, 2004.- 107 с.

 

 

 

 

 

 

2014-08-14-11Жыгуноў Алесь. Ля цяпельца зары: Вершы, паэма. – Мн.: Маст. літ., 2009

 
 
 
 
 
 

Асобным радком у творчасці А.Жыгунова стаяць вершы для дзяцей. Паэт раскрывае казачнае светаўспрыманне дзецьмі навакольнага асяроддзя.
Жыгуноў Алесь Дзе начуе апетыт?: зборнік дзіцячых вершаў

2014-08-14-12Жыгуноў Алесь Баравічок на скутары: Вершы і казкі. – Мн.: ЛіМ, 2012. – 23 с.

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286