Глыбоцкі мясакамбінат – адно з найбольш моцных перапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Тут створана магутная матэрыяльна-тэхнічная база, сфарміраваны высокакваліфікаваны працоўны калектыў.
Перадгісторыяй Глыбоцкага мясакамбіната з'яўляецца будаўніцтва ў Глыбокім ў 1928 годзе асобных цагляных будынкаў па вул. Розы Люксембург, д. 3. (вул. Р.Люксембург пачыналася ад чыгуначнага пераезда і ішла ў бок г. Докшыцы. У паслеваенны час злілася з вул. Маскоўскай і страціла сваю назву). У адным з іх пазней быў наладжан выпуск мармеладу. Толькі ў 1936 годзе тут была ўзведзена прымітыўная бойня для абслугоўвання патрэб жыхароў горада і гандляроў.
У 1939 годзе з усталяваннем Савецкай улады бойня стала народным прадпрыемствам. Развіваць вытворчасць не давялося. Неўзабаве пачалася вайна. У перыяд нямецкай акупацыі тут працавалі каўбасны і забойны цахі.
Пасля вызвалення Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе былой бойні 9 жніўня 1944 года быў створаны мясакамбінат рэспубліканскага падначалення.
Для пуску патрабавалася правядзенне аднаўленчых работ на суму 10 000 руб. І пачынаць прыйшлося літаральна на пустым месцы. Былі толькі два электраматоры па 13 кілават, фарш-мяшалка ёмістасцю ў 50 кілаграмаў, кацёл для варкі каўбасы, шпрыц, некалькі іншых механізмаў. Ваду для патрэб вытворчасці вазілі з возера. Мяса ахалоджвалася ветраком, які гнаў паветра на развешаныя тушы.
Колькасць вытворчага персаналу на 01.1945 -- 35 чал. (у тым ліку 16 жанчын). Дырэктар камбіната -- Елхін.
3 1949 года мясакамбінат быў рэарганізаваны ў птушкакамбінат. Дырэктарам яго стаў Аляксей Савельевіч Рыжычэнка.
Выпускалася разнастайная прадукцыя: мяса птушкі, жывёлы, паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы.
У 1954 г. было скончана будаўніцтва адкормачнага цэха, пашырана тэрыторыя камбіната. У 1955 г. асноўныя работы ўжо былі механізаваны. На тэрыторыі прадпрыемства вялося значнае будаўніцтва, былі пракладзены вадаправод і каналізацыя.
Камбінат пастаянна нарошчваў вытворчыя магутнасці. 1 кастрычніка 1960 г. быў здадзены ў эксплуатацыю забойны цэх па перапрацоўцы птушкі. У пачатку 1961 г. было пачата ўзвядзенне мясатлушчавага цэха.
У 1964 г. Глыбоцкі птушкакамбінат быў перайменаваны ў Глыбоцкі мясакамбінат. У агульным аб'ёме перапрацоўваемай сыравіны буйная рагатая жывёла і свінні занялі пераважнае месца.
У 1986 г. Глыбоцкі мясакамбінат за дасягнутыя паказчыкі ў працы узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», двойчы ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Прадпрыемства пастаянна нарошчвала магутнасці па вытворчасці мясапрадуктаў. У сувязі з гэтым паўстала неабходнасць карэннай рэканструкцыі прадпрыемства. Быў зацверджаны праект рэканструкцыі Глыбоцкага мясакамбіната, што было раўназначна пачатку будаўніцтва новага прадпрыемства.
У 1993 г. уведзены ў эксплуатацыю халадзільнік ёмістасцю 2800 тон адначасовага захоўвання мясапрадуктаў, у 1999 г. – мясатлушчавы цэх магутнасцю 75 тон мяса ў змену. Выпуск каўбасных вырабаў склаў 10 тон у змену. Рашэннем Віцебскага аблвыканкама Глыбоцкі мясакамбінат ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі мясакамбінат» (1998-2009).
У выніку набыта і ўстаноўлена 22 адзінкі новага абсталявання, што дазволіла павялічыць прадукцыйнасць працы ў 2004 г. на 17 %, 2005 г. – на 20 %, а таксама выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая адказвае сучасным патрабаванням і тэхналогіям. Нарошчваецца аб'ём перапрацоўкі буйной рагатай жывёлы і свіней.
31 снежня 2004 года да ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат» быў далучаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Галубічы».
У 2016 годзе на Глыбоцкім мяскамбінаце афіцыйна запушчаны ў работы новы мясаперапрацоўваючы корпус.
На дадзеным этапе Глыбоцкі мясакамбінат – сучаснае прадпрыемства, якое мае шырокія магчымасці вытворчасці і паставак спажыўцам канкурэнтназдольнай мясной прадукцыі высокай якасці. Прадпрыемства – неаднаразовы пераможца Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, у 1986 г. камбінат быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», лаўрэат шматлікіх конкурсаў на лепшую прадукцыю года.
Мясакамбінат пастаянна аднаўляе і пашырае асартымент выпускаемай прадукцыі, якая складае больш за 250 найменняў.
Пры мясакамбінаце дзейнічае конна-спартыўны клуб "Амазнікі", удзельнікі якога пастаянна выступаюць на раённых і гарадскіх святах са сваёй праграмай.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Маскоўская, 81.
Літаратура:
- Сутула, Г. Сандружына мясакамбіната – пераможца спаборніцтваў! / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 14 чэрвеня. – С.5.
- Панкрат, А. Глубокский мясокомбинат представил два “чётких” колбасных изделий / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2023. –11 кастрычніка. – С.3.
- Згирская, Л. Составитель фарша Лиля Згирская – о своей работе / Л. Згирская; беседовала Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 18 лістапада. – С.3. – Беседа с составителем фарша Глубокского мясокомбината Л. Згирской.
- Бельская, Н. Урожай лимонов – к Новому году / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 13 снежня. – С.8. – В Глубокском мясокомбинате к Новому году зреет урожай лимонов.
- Панкрат, А. На основных предприятиях района – новые руководители / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2022. – 22 студзеня. – С.1,3.
- Петрова, Е. Их товары признаны лучшими / Е. Петрова // Витебские вести. – – 8 февраля. – С.5. – Глубокский МКК и Глубокский мясокомбинат признаны лучшими в конкурсе "Лучшие товары Республики Беларусь - 2021".
- Пашкевич, Т. Определить задачи развития и пути их решения / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2022. – 18 февраля. – С.3.
- Глубокскому мясокомбинату – 85 // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 27 ліст.
- Бука, У. Сямейны падрад Уладзіміра і Алены Букаў / У. Бука; гутарыла Галіна Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2022. – 19 лістапада. – С.6. – Гутарка з работнікам Глыбоцкага мясакамбіната У. Бука.
- Озерский, А. Чтобы быть в тренде / А. Озерский // Витебские вести. – 2022. – 2 декабря. – С.6. – Дегустация новинок Глубокского мясокомбината.
- Хайноўская, А. Чарговы поспех мясакамбіната / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 16 студзеня. – Глыбоцкі мясакамбінат стаў лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”.
- Каролевич, Э. Отменная "Снедь" / Э. Каролевич // Витебские вести. – – 5 октября. – С.18.
- Каролевич, Э. Огромный рынок / Э. Каролевич // Витебские вести. – – 22 октября. – С.4. – Глубокский мясокомбинат планирует экспортировать продукцию в Китай.
- Асташонак, І. Прадаўжальнік сямейнай дынастыі / І. Асташонак ; гутарыла Галіна Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 20 лістапада. – С.6. – Гутарка з абвальшчыкам мяса УП “Глыбоцкі мясакамбінат” І. Асташонкам.
- Шабуня, М. Упэўнінасць у заўтрашнім дні – лепшы падарунак да юбілейнай даты / М. Шабуня; гутарыла Галіна Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 20 лістапада. – С.3-5.
- Глубокскому мясокомбинату – 85! // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 27 лістапада.
- Панкрат, А. "В другой профессии себя не вижу" / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 30 красавіка. – С.3. – Про формовщика колбасных изделий Глубокского мясокомбината Л.Курдо.
- Берникович, Д. В поисках новых потребителей / Д. Берникович // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 30 мая. – С.3. – Глубокский мясокомбинат наращивает объемы экспортных поставок за рубеж.
- Лаппо, В. "Год назад об этом мы даже не мечтали" / В. Лаппо; беседовал Андрей Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 18 ліпеня. – С.3. – Беседа с директором Глубокского мясокомбината В. Лаппо.
- Глубокский мясокомбинат вошел в пятерку лидеров среди мясопереработчиков Витебской области // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 21 лістапада. – С.2.
- Овечкина, Ю. "Своей продукции доверяю, ведь каждый день вижу процесс её производств" / Ю. Овечкина; беседовала Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 28 лістапада. – С.3. – Беседа с начальником мясоперерабатывающего цеха Глубокского мясокомбината Ю. Овечкиной.
- Глінская, А. Узнагароды бізнес-прэміі “Лідар года 2020” у Глыбоцкага мясакамбіната / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 19 снежня. – С.2.
- Жыгуноў, А. Сцяжынкамі маладосці / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 6 лютага. – С.5. – Пра эканаміста па працы Глыбоцкага мясакамбіната Ю.Бахір.
- Сутула, Г. Прадукцыя мясакамбіната - лаўрэат конкурсу! / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 6 красавіка. – С. 1, 2. – У Віцебску прайшло ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь".
- История Глубокского мясокомбината // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 16 лістапада. – С.3.
- Лаппо, В.А. Глубокский мясокомбинат: высокий потенциал экономического развития / В.А. Лаппо; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 16 лістапада. – С.3. – Интервью с директором Глубокского мясокомбината В.А. Лаппо.
- Панкрат, А. Яркий вкус глубокской колбаски / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 16 лістапада. – С.4. – Продукция Глубокского мясокомбината.
- Ляйчонак, А. Тэхналогія – гэта закон. А законы трэба выконваць / А. Ляйчонак; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 24 студзеня. – С. 4.
- Усцінаў, А. Вішня з мясам: арыгінальнае спалучэнне / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 18 ліпеня. - С.4.
- Зінкевіч, А. "Работнік выдатны, надзейны" / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 17 лістапада. – С.3. – Пра рабочага па распілоўцы туш А.Сурынава з Глыбоцкага мясакамбіната.
- Жыгуноў, А. Кан'юнктура рынка мяняецца / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 лістапада. – С.3.
- Жыгуноў, А. Людзям хацелася свята, і яны стварылі яго / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 30 снежня. – С. 8.
- Панкрат, А. На Глубокском мясокомбинате открыли новый мясоперерабатывающий корпус / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 15 кастрычніка. – С.2-3.
- Сутула, Г. У працы - наш дабрабыт, шчасце і сэнс / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 26 лістапада. – С.4. – Пра работніцу мясакамбіната В.Бейнаровіч
- Панкрат, А. "Белагро-2015": на вкус и цвет товарищи есть / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 13 чэрвеня. – С.1. – О участии ОАО "Глубокский мясокомбинат" в выставке "Белагро-2015".
- Жыгуноў, А. На завяршальным этапе будаўніцтва / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 14 лістапада. – С.3.
- Зінкевіч, А. Прыгатавана з любоўю / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. –
–25 лістапада. – С.8. – Пра працаўніц сталовай ААТ "Глыбоцкі мясакамбінат".
- Жыгуноў, А. Зноў узнікла патрэба ў мадэрнізацыі / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 15 лістапада. – С.3.
- Жыгуноў, А. Выйграе той, хто бачыць перспектыву / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 17 жніўня. – С. 1.
- Жыгуноў, А. Мадэрнізацыя вытворчасці – крок у заўтрашні дзень / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 16 лістапада. – С.3.
- Шчарбакоў, В. “І заўтра прадпрыемства будзе жыць і развівацца” / В. Шчарбакоў; гутарыў А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 4 снежня. – С. 4.
- Сутула, Г. Лірыка вытворчай прозы / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 7 сакавіка. – С.2. – Пра намеснік дырэктара па вытворчасці А. Яфімаву.
- Жыгуноў, А. Глыбоцкі мясакамбінат: крокі насустрач людзям / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 17 лістапада. – С.2.
- Пад акорды юбілейных гадоў // Веснік Глыбоччыны. – 2011. – № 91. – Глыбоцкаму мясакамбінату – 75 год.
- Панкрат, А. Судьба с продолжением / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2011. – 23 лістапада. – С.2. – О семье Квирёнок, трудовая династия которых сложилась на Глубокском мясокомбинате.
- Панкрат, А. Большая семья / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2011. – 24 снежня. – С.1,6.
- Жыгуноў, А. З чаго пачынаецца тэхналогія / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 3 красавіка. – С.3. – На базе філіяла “Галубічы” ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” прайшоў раённы семінар па жывёлагадоўлі.
- Сутула, Г. Формула-1: жыць у гармоніі з сабой / Г. Сутула // Веснiк Глыбоччыны. – 2010. – 20 сакавіка. – C.3. – Анатолий Андреевич Дук – "Чалавек года Віцебшчыны-2009".
- Марцынкевiч, Р. Стратэгія і тактыка Анатоля Дука і яго каманды / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. – – 18 лістапада. – C.2.
- Высокая якасць прадукцыі – гарант паспяховай працы // Веснік Глыбоччыны. – 2007. – 31 студзеня.
- Марцынкевіч, Р. ХАССП – вароты на знешні рынак / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 19 лістапада. – С.3.
- Садовіч, А. Свой сярод сваіх / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2003. – 1 лютага. – С.5. – Пра дырэктара мясакамбіната А.А.Дука.
- Дук, А. Без нашай прадукцыі і свята не свята / А. Дук // Веснік Глыбоччыны. – 2003. – 15 лістапада.
- Калбасіч, А. Задачы акрэслены: як буддуць выконвацца пакажа час / А. Калбасіч // Веснік Глыбоччыны. – 2003. – 30 жніўня.
- Калбасіч, А. Калектыў здольны вырашаць самыя складаныя задачы / А. Калбасіч // Веснік Глыбоччыны. – 2003. – 15 лістапада.
- Капшуль, А. З надзеяй на лепшае / А. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 10 студзеня.
- Усцінаў, А. І не губляецца повязь пакаленняў / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 15 жніўня.
- Зінкевіч, А. Маладыя, умелыя / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 21 лістапада. – Пра апаратчыка тэрмаапрацоўкі каўбасных вырабаў мясакамбіната А. Курдо.
- Дук, А. Калектыў-ардэнаносец узначаліў новы кіраўнік / А. Дук // Веснік Глыбоччыны. – 1999. – 8 снежня.
- Сауліч, У. Нечаканы канкурэнт / Ул. Сауліч // Веснік Глыбоччыны. – 1996. – 21 чэрвеня.
- Зінкевіч, А. Час мудрасці і славы / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 1996. – 12 лістапада.
- Вялікая чалавечнасць // Веснік Глыбоччыны. – 1994. – № 29. – С.1. – Пра фельчара мясакамбіната Г.І.Шыпко.
- Курдзека, Н. Ёсць чаму павучыцца / Н. Курдзека // Шлях перамогі. – 1987. – 3 снежня. – Пра работнікаў мясакамбіната.
- Слізкая, В. Мясакамбінату – 50 год / В. Слізкая // Шлях перамогі. – 1986. – 10 ліпеня.
- Жынгель, А. З агеньчыкам у сэрцы / А. Жынгель // Шлях перамогі. – 1981. – 3 сакавіка. – Пра майстра Глыбоцкага мясакамбіната А.М. Цяліца.
- Гарбачэўская, Е. Інакш нельга / Е. Гарбачэўская // Шлях перамогі. – 1980. – 22 красавіка. – Пра работніка мясакамбіната Ф. Пашковіча.
- Шаляпіна, Н. У добрым рытме / Н. Шаляпіна // Шлях перамогі. – 1980. – 18 кастрычніка. – Аб выкананні планаў мясакамбіната.
- Ромель, В. Высокія рубяжы / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1979. – 3 лютага.
- Ромель, В. Працуюць без адстаючых / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1979. – 27 сакавіка.
- Ромель, В. Добры старт / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1978. – 16 лютага. – Аб уручэнні пераходнага Чырвонага сцяга калектыву мясакамбіната.
- Драгун, М. дадаткова да абавязацельстваў / М. Рагун // Шлях перамогі. – 1978. – 11 мая.
- Глаз, С. Ашчаднасць – рыса камуністычная / С. Глаз // Шлях перамогі. – 1977. – 9 жніўня. – Што дае руплівае гаспадаранне на мясакамбінаце.
- Драгун, М. Крыніца росту / М. Драгун // Шлях перамогі. – 1975. – 28 студзеня.
- Пашковіч, Л. Зладжана / Л. Пашковіч // Шлях перамогі. – 1975. – 22 сакавіка.
- Ромель, В. Добрым прыкладам і слушным словам / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1974. – 14 мая. – Пра калектыў мясакамбіната.
- Ромель, В. Даражыць высокім званнем / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1973. – 8 лютага.
- Яфімаў, М. Не сыпаць лішні дробак солі / М. Яфімаў // Шлях перамогі.– 1973. – 25 жніўня.
- Ромель, В. Будзьце як дома / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1971. – 9 студзеня. – Сацыяльнае развіццё калектыву мясакамбіната.
- Ромель, В. За камуністычную працу / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1971. – 9 студзеня. – Сацыяльнае спаборніцтва на мясакамбінаце.
- Ромель, В. Пошук кожнага – здабытак усіх / В. Ромель // Шлях перамогі. – 1970. – 10 верасня. – Пра Глыбоцкі мясакамбінат.
Матэрыял парыхтавалі Т.У. Карандзей, А.П. Хайноўская