Гісторыя Глыбоцкай сярэдняй школы № 1

Shudel D Glybokae

Сваю гісторыю Глыбоцкая сярэдняя школа № 1, сучасная ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога»,  пачынае з 1934 г.

У мястэчку Глыбокае была пабудавана гімназія, якой прысвоілі імя Люблінскай Уніі. З цягам часу колькасць жадаючых атрымаць адукацыю павялічвалася і ў 1938 г. побач з гімназіяй быў узведзены будынак школы з чырвонай цэглы. У народзе яе так і звалі – «Чырвоная школа».

 shkola 1 Glybokae gJg hnshkola 1 Glybokae g hn 1

 

 

 

 

 

У школе выдаваўся свой краязнаўчы літаратурны часопіс «Дзісенская зямля» («Зямля Дзісненьска»). shkola 1 Glybokae g hn 3
У 1936–1937 гг. у гімназіі выкладаў маляванне Язэп Драздовіч

 Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. школа працягвала працаваць. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы знаходзіўся нямецкі лазарэт. Усё школьнае абсталяванне было папалена і разрабавана. У будынку акупанты арганізавалі зборны пункт для адпраўкі моладзі ў Германію на прымусовыя работы. 

Першым дырэктарам школы ў пасляваенны перыяд быў Барыс Антонавіч Згерскі.  Пад яго кіраўніцтвам ішло аднаўленне вучэбнага працэсу. Існавала шмат складанасцей.  Не хапала школьных прыладаў, не было бібліятэкі, адсутнічала падіва. Навучанне спачатку  ішло ў дзве змены. На 1 студзеня 1945 года ў Глыбоцкай беларускай школе навучалася 395 вучняў, працавала 12 настаўнікаў, былі створаны піянерская і камсамольская арганізацыі, у якіх налічвалася 65 піянераў і 13 камсамольцаў.

Aretov Evgeniy Petrovoch shkola 1 GlybokaeЗ 1952 па 1980 гг. Глыбоцкую сярэднюю школу №1 узначальваў Яўген Пятровіч Арэтаў. Школа ў гэты перыяд была першай у раёне па выкананні задач усеагульнай сярэдняй адукацыі, па паказчыках вынікаў адукацыйнага працэсу. Умацоўвалася матэрыяльная база, хуткімі тэмпамі павялічвалася колькасць навучэнцаў і настаўнікаў.

З пачатку 90-х гг. ва ўстанове адукацыі пачаўся эксперымент па дыферэнцыяцыі навучання дзяцей, з'явіліся класы з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў. Упершыню сфарміраваны класы з паглыбленым вывучэннем матэматыкі з 8 класа, замежнай мовы з 1 класа. Адкрыліся 10-я класы філалагічнага, а з 1993 года і грамадска-гуманітарнага профілю.

У 1995 г. як вынік даследчага праекта «Пошук» у Глыбоцкай сярэдняй школе быў адкрыты музей двойчы ГерояRabizo T. shkola 1 Glybokae Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўнай прэміі, генеральнага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога. 19 ліпеня 2012 года школе прысвоена імя П. В. Сухога. Сёння музей з'яўляецца цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьнікаў усяго раёна.

З 2003 па 2013 гг. згодна з дамовай з ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь была арганізавана работа класа ваенна-патрыятычнага профілю. Зараз на базе школы працуе Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, класы вячэрняй школы.

shkola 1 Glybokae g hn 2У 2007 годзе быў пабудаваны новы будынак школы з актавай і спартыўнай заламі, залай для заняткаў танцамі і харэаграфіяй, цірам, майстэрнямі, цяпліцай. У новы будынак перамясціўся школьны музей імя П. В. Сухога.

У 2024 г.  у сярэдняй школе №1 г. Глыбокае навучаецца 801 вучань, арганізавана работа 31 класаў, адукацыйны працэс ажыццяўляюць 87 педагогаў.

Аснову педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі складаюць вопытныя высокакваліфікаваныя настаўнікі. З 70 педагогаў 75,3 % маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, стаж працы больш за 10 гадоў маюць 90 % настаўнікаў.

Сучасная школа №1 г. Глыбокае мае сваю Интэрнет-газету "П.О.Существу".

Удалае размяшчэнне школы на высокім месцы дапаўняюць кветнікі . “Гадзіннік” з'яўляеца сімвалам непарушнасці повязі розных пакаленняў вучняў школы: і тых, якія вучыліся ў старым будынку, і тых, хто пайшоў ужо ў першы клас у новы. Стрэлка на васьмі гадзінах раніцы таксама сімвал: як і дваццаць, і пяцьдзясят гадоў назад, так і сёння дзеці спяшаюць на першы ўрок, які пачынаецца а восьмай… Клумба “Кніга” стала прысвячэннем Году кнігі і Дню беларускага пісьменства…

Tarasenjk M. GlybokaeПобач са школай устаноўлены самалёт СУ-24М, распрацаваны КБ  імя П.Сухога. Самалёт, які нібы ўзяў разгон на ўзлёт, стаў сімвалам будучыні выпускнікоў першай школы горада Глыбокае, для якіх наперадзе вялікі прастор...

 

Крыніца

 

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Берникович, Д. Умеют зажигать, думать, дружить / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 26 июня. – С. 7.
  2. Берникович, Д. Фильм о земляке / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 14 янв. – С. 23.
  3. Берникович, Д. Школьный музей Павла Сухого / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 22 кастр. – С. 8.
  4. Жыгуноў, А. Школа над возерам / А. Жыгуноў // Веснiк Глыбоччыны. – 2006. – 9 снеж. – С. 3.
  5. Зинкевич, А. «Отчизне навсегда верны» / А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 14 сак. – С. 8.
  6. Зінкевіч, А. Такія незабыўныя школьныя гады ў першай гарадской / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2004. – 4 снеж. – С. 1–2.
  7. Недбайло, Л. Д. Директор. Педагог. Хозяин [Аретов Е. П.] / Л.Д. Недбайло // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 29 лістапада. – № 95. – С.4.
  8. Послевоенное развитие Глубокского района 1944-1950 гг. документы и материалы.- Минск Медисонт, 2010.- 424 с.
  9. Сутула, Г. «Запалі касцёр дабрыні» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 7 крас. – С. 8.
  10. Усцінаў, А. Школа носіць імя сусветнавядомага авіяканструктара / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 1 верас. – С. 10.
  11. Чэмер М. Глыбокае: яны гэта зрабілі / М.Чэмер // Настаўніцкая газета. - 2012. - 1 верасня. 

 Выкарыстаны фотаздымкі з адкрытых крыніц інтэрнета.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286