Лугавая эка-гульня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
Принимайте новый вызов! Всё ещё летний! Тёплый! Звёздный!
В августе – новое знакомство!
Тут, ля роднага парога, пад сонцам кветкі зацвілі...
Жанчыны, дзеці і кветкі...
В День молодёжи читаем молодёжное и с юмором💯
Арбузный день
 У апошнія дні ліпеня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у эка-гульні “Загадки на лугу на каждом шагу”. ... Читать далее...
Восьмое задание даём нашим читателям, участникам "Библиовызова"! ... Читать далее...
Ирина ГРИН. Это старый новый автор. ... Читать далее...
31 ліпеня ў рамках  піяр-акцыі «У госці да кветкавода» бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі адправілася на сустрэчу з кветкаводам, чытачом бібліятэкі Лёляй Генадзьеўнай Анісько. ... Читать далее...
   Бібліятэкары добра ведаюць сваіх аднавяскоўцаў і адпраўляюцца па пятніцах у госці ў багатыя на кветкі сядзібы, дзе радуюць сябе і вас насычанымі жнівеньскімі фарбамі. ... Читать далее...
В День молодёжи поделимся впечатлениями от очень хорошей книги ... Читать далее...
3 августа отмечают вкусный праздник – День арбуза. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-08-08

Зарегистрировалось:

300

Сёння 137

Тыдзень 5,561

Месяц 9,740

Усяго 467,224

 ТАТЬЯНА ПАСТЕРНАК,  12 ИЮНЯ 2023

"Культура беларускай дуды Віцебшчыны" ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне было прынятае Міністэрствам культуры ў апошнія дні мая.

Duda Дуда – беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмент. Быў распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў. Меў вялікае сакральнае значэнне як зроблены з ахвярнай жывёлы. Дуда выкарыстоўвалася ў рытуалах, звязаных з галоўнымі момантамі жыцця чалавека: на хрэсьбінах, вяселлях, пахаванні. Яна гучала на сямейных і каляндарных святах, гульнях, кірмашах, а таксама ў ансамблях са скрыпкай і цымбаламі. Этнографы апісваюць распаўсюджанасць дуды не толькі ў сялянскім асяроддзі. Магнаты і шляхта таксама слухалі яе і гулялі на ёй. Беларускія майстры часта ўпрыгожвалі свае інструменты алавянай ці сярэбранай інкрустацыяй. Гэта былі сапраўдныя творы мастацтва, якія вельмі шанаваліся і перадаваліся па спадчыне.

Гэта былі сапраўдныя творы мастацтва, якія вельмі шанаваліся і перадаваліся па спадчыне. Можна сказаць, дуда прысутнічала ў жыцці кожнага беларуса. Да канца XIX - пачатку XX стагоддзяў яна была адным з асноўных народных музычных інструментаў. Але са з'яўленнем гармонікі і скрыпкі ў народным асяроддзі паступова адсунулася на другі план. У 1950-х гадах вельмі рэдка можна было сустрэць чалавека, які грае на гэтай старадаўняй прыладзе. Адраджэнне дуды пачалося напрыканцы мінулага стагоддзя, калі з'явіліся новыя майстры па яе вырабе.

voranau

- Сёння традыцыя дудароў адноўлена і развіваецца. Прадаўжальнікамі і носьбітамі выканальніцкага мастацтва, якое прызнана народным набыткам, з'яўляюцца Герман Бандарэнка з Сянно, Васіль Шкіндэр з Лепельскага раёна, Дзяніс Яцкевіч з Полацка, (ад сябе дабавім Віталя Воранава з Глыбокага, "Дударскі рэй"), – адзначыла начальнік аддзела традыцыйнай культуры абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна.

 

Захаваліся нотныя транскрыпцыі гукараду і мелодыі дудароў Гарадоцкага раёна, запісаныя этнографамі ў 1931 годзе, а таксама відэа, знятае ў гэтых жа месцах у 1939-м. "Культура беларускай дуды Віцебшчыны" стала 22-м элементам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, які існуе на тэрыторыі паўночнага рэгіёну рэспублікі.

Як растлумачыла Лілія Рэзкіна, абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці была праведзена вялікая работа па зборы матэрыялу, і яна працягваецца. Цяпер на разглядзе знаходзяцца яшчэ сем элементаў, у прыватнасці традыцыйнае інструментальнае выканальніцтва на дыятанічных цымбалах у Пастаўскім раёне, тэхналогія апляцення бяростага ганчарнага посуду ў Браслаўскім, Гарадоцкім, Глыбоцкім, Лепельскім, Міёрскім, Сенненскім і Шаркаўшчынскім раёнах, дзейства "Мыццё барод" сямейна-родавага абраду "Хрэсьбіны" ў Полацкім раёне, Гарадоцкая вышыўка "перавіць", танцавальная спадчына Талачынскага раёна, Ходцаўская абразоў у традыцыйнай тэхніцы майстроў Чашніцкага раёна.

Крыніца "Витебские вести"