10 июня – Всемирный день мороженого
У бібліятэку за падарожжамі
Бібліятэчнае лета ў Шунеўцах
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
ВКУСНЫЙ ДЕНЬ!!!!  А ещё вкуснее мороженое за прочтением книги! ... Читать далее...
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк падчас летніх канікул запрашаюць юных чытачоў наведаць краіну Літаратурыю. ... Читать далее...
Для юных чытачоў Шунеўскай бібліятэкі летнія канікулы пачаліся з гульні-квэста "У пошуках лета".  ... Читать далее...
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У чытальнай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы створана тэматычная паліца ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-10

Зарегистрировалось:

299

Сёння 524

Тыдзень 1,930

Месяц 10,044

Усяго 413,968

2015 06 23 1

 У 1944 годзе вёска Галубічы была вызвалена ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Спаленая за гады акупацыі амаль уся вёска пачала адбудоўвацца. Вяскоўцы пачалі пакрыху ўзводзіць сабе жыллё.

Пачала аднаўляцца і сацыяльная інфраструктура. У 1947 годзе для клуба-чытальні перавезлі стары будынак з вёскі Вялікія Давыдкі. У будоўлі клуба-чытальні прымаліактыўны ўдзел падлеткі і ўся моладзь вёскі Галубічы.

Першым бібліятэкарам, яна ж выконвала функцыі і клубнага работніка, працавала Дзехцяронак Кацярына Францаўна. Мясцовая дзяўчына старалася арганізаваць культурнае жыццё вяскоўцаў. Хадзіла па вёсках і запрашала моладзь да ўдзелу у канцэртах і невялікіх тэатралізаваных пастаноўках ("сцэнках"). Сама вельмі прыгожа спявала і за ёй цягнулася моладзь.Нягледзячы на цяжкія пасляваенныя гады, людзі з ахвотай збіраліся ў клубе, ладзілі Калядкі, Купалле, праводзілі Жаніцьбу Цярэшкі, выступалі на сходах у аддаленых вёсках і чырвоных кутках, чыталі лекцыі, афармлялі сценгазеты.

Пасля Дзехцяронак К.Ф. (выехала з вёскі), працаваў Пашковіч Уладзімір, затым Маняк Валянціна Пятроўна (на фотаздымку яе вяселле каля клуба).

У 1967 годзе клуб і бібліятэку сталі самастойнымі ўстановамі. У клубе працавала Асон Ліра, а бібліятэкарам - Гарбуненка Таіса Канстанцінаўна. Адпрацаваўшы год, Таіса Канстанцінаўна паступіла ў бібліятэчны тэхнікум і пераехала ў Наваполацк.

03У 1968 годзе, на яе месца, адразу пасля заканчэння школы прыйшла працаваць мясцовая дзяўчына Зімніцкая Леакадзія Стэфанаўна (па мужу – Грумандзь). 

Стары будынак клуба быў не вялікі, месца ў адведзеным для бібліятэкі пакоі  не хапала — павялічвалася колькасць чытачоў і кніжнага фонду. Таму ў 1973 годзе бібліятэка была пераведзена ў памяшканне сельскага савета, дзе знаходзілася 13 год.

 У 1986 годзе ў цэнтры вёскі быў пабудаваны сучасны Дом культуры,. На 2-м паверсе, у вялікім пакоі, размясцілася бібліятэка. Светлае памяшканне, вялікая плошча дазволіла аформіць вялікую колькасць кніжных выстаў і тэматычных паліц.

Леакадзія Стэфанаўна звочна закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Яна імкнулася абслужыць кнігай не толькі жыхароў вёскі Галубічы, але і прылягаючых вёсак. Праводзіла цікавыя мерапрыемствы розных форм: агляды і абмеркаванні кніг і артыкулаў з часопісаў і газет, ранішнікі, тэматычныя і музычныя вечары.

У 2009 годзе, падчас арганізацыі аграгарадка “Галубічы”,  бібліятэка пераехала ў больш прасторнае памяшканне. З’явілася месца для чытальнай залы, абанемента, дзіцячага кутка і для кветак, якіх вельмі шмат у бібліятэцы.

Бібліятэка атрымала камп’ютар, займела выхад у інтэрнэт, свой электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.. Гэта дазволіла выконваць14 відаў платных паслуг. 

Па-ранейшмау, у бібліятэцы шмат выстаў і кніжных паліц, якія рэгулярна змяняюцца, папаўняюцца новай літаратурай.
Значная колькасць краязнаўчых матэрыялаў прадстаўлены на выставе “Мой родны край, мае карані”, у тэматычных папках, альбомах. Маецца багата інфармацыі пра знакамітага земляка, паэта Алеся Дубровіча.
Для наведвальнікаў праводзяцца розныя мерапрыемствы. Для дзяцей – урокі дабрыні, пазнавальна-забаўляльныя гадзіны, літаратурныя падарожжы. Для дарослых – прэм’еры кніг і часопісаў, творчыя сустрэчы, бенефісы чытачоў.

Больш 10 год пры бібліятэцы працуе літаратурны клуб “Ветразь”, які збірае чытачоў сярэдняга ўзросту. Мэта клуба - папулярызацыя беларускай літаратуры, народнай спадчыны. У рамках клуба праходзілі творчыя сустрэчы з мясцовымі паэтамі М.Баравік, А.Жыгуновым, С. Чыжовай, народнымі майстрамі. Адбыліся літаратурна-музычныя вечары па творчасці А.Бадака, С.Грахоўскага, А.Русака, Е.Лось і інш.

Асноўнае багацце бібліятэкі – кніжны фонд, які колькасна і якасна штогод мяняўся, і яе наведвальнікі, колькасць якіх таксама мянялася.

1996 г. – 7 443 экз. - 450

2000 г. – 8 690 экз. - 440

2010 г. – 9 010 экз. - 550

2014 г. – 8 095 экз. - 530

Дзякуючы вялікаму вопыту работы бібліятэкара Грумандзь Л.С. (больш 40 год), яе творчаму падыходу да працы, дабразычлівасці і адказнасці, бібліятэка з’яўляецца сапраўдным інфармацыйным цэнтрам, любімым месцам для адпачынку ў вяскоўцаў.

з 20... года бібліятэкарам у Галубіцкай сельскай бібліятэкі працуе ...

21 1918171625626723115104