Лугавая эка-гульня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
Принимайте новый вызов! Всё ещё летний! Тёплый! Звёздный!
В августе – новое знакомство!
Тут, ля роднага парога, пад сонцам кветкі зацвілі...
Жанчыны, дзеці і кветкі...
В День молодёжи читаем молодёжное и с юмором💯
Арбузный день
 У апошнія дні ліпеня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у эка-гульні “Загадки на лугу на каждом шагу”. ... Читать далее...
Восьмое задание даём нашим читателям, участникам "Библиовызова"! ... Читать далее...
Ирина ГРИН. Это старый новый автор. ... Читать далее...
31 ліпеня ў рамках  піяр-акцыі «У госці да кветкавода» бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі адправілася на сустрэчу з кветкаводам, чытачом бібліятэкі Лёляй Генадзьеўнай Анісько. ... Читать далее...
   Бібліятэкары добра ведаюць сваіх аднавяскоўцаў і адпраўляюцца па пятніцах у госці ў багатыя на кветкі сядзібы, дзе радуюць сябе і вас насычанымі жнівеньскімі фарбамі. ... Читать далее...
В День молодёжи поделимся впечатлениями от очень хорошей книги ... Читать далее...
3 августа отмечают вкусный праздник – День арбуза. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-08-09

Зарегистрировалось:

300

Сёння 301

Тыдзень 6,333

Месяц 10,512

Усяго 467,996

 70

Адна са старэйшых бібліятэк раёна -- Бабічоўская сельская бібліятэка-клуб, адзначыла свой 70-гадовы юбілей!  Гісторыя Бабічоўскай сельскай бібліятэкі-клуба знайшла сваё адлюстраванне на старонках сайта Глыбоцкай ЦБС.

У віншавальным адрасе, якія даслала адміністрацыя ДУК "Глыбоцкая ЦБС" сказана: 

Babiche 3"Створаная ў 1954 годзе Бабічоўская бібліятэка і яе супрацоўнікі прайшлі слаўны шлях разам з жыхарамі вёскі Бабічы і  працаўнікамі гаспадаркі “17 верасня” (“Залатая падкова”). Бібліятэка заўсёды была  ў цэнтры грамадскага, працоўнага і культурнага жыцця, месцам інтэлектуальнага развіцця, духоўнага ўзбагачэння, раскрыцця творчага таленту вяскоўцаў.

У розныя часы бібліятэку наведвалі ад 200 да 400 жыхароў мясцовасці, якія разумелі значнасць кнігі і адчувалі асалоду чытання. На працягу доўгіх год бібліятэка была адной з лепшых у раёне па абслугоўванню кнігай насельніцтва, супрацоўнікі былі ініцыятарамі і актыўнымі ўдзельнікамі грамадска-палітычных і культурных ініцыятыў.

Babiche 2Бібліятэкар Сайкоўская А.Ю. прыклала шмат намаганняў па развіццю мясцовага краязнаўства. Дзякуючы гэтаму, бібліятэка застаецца адзінай захавальніцай слаўнага мінулага бабічоўскага краю і імён людзей, якія спрыялі яго эканамічнаму і культурнаму развіццю.

Упэўнены, што бібліятэка справіцца з цяжкасцямі ХХІ стагоддзя і будзе далей аб’ядноўваць вакол сябе аматараў кнігі. 

Жадаем супрацоўніку бібліятэкі здароўя і творчай дзейнасці,  чытачам – вернага сяброўства і падтрымкі бібліятэкі,а самой установе заставацца цэнтрам культуры і асветы на доўгія гады!"

1 4На святочнае пасяджанне бібліятэкар Наталля Мікалаеўна Вайткевіч запрасіла даўніх і верных сяброў бібліятэкі. На жаль, жыццёвыя абставіны і працоўны час не  дазволілі прыйсці на сустрэчу многім з чытачоў, у тым ліку і Ганне Ювінальеўне Сайкоўскай, якая аддала бібліятэцы 48 год свайго жыцця.

Маляўнічая прэзентацыя праілюстравала шляхі развіцця ўстановы, яе поспехі і дасягненні, нагадала імёны колішніх супрацоўнікаў і актыўных чытачоў. 

Babiche 1

 

Уносіла цікавасць і лірычны настрой прысутным узгадкі аб кнігах і песнях, якія выходзілі ў свет у год перамен для Бабічоўскай бібліятэкі. Выклікаў прыемныя ўспаміны музычны відэакліп "Фэст на Дзядку" (аўтар музыкі Г. Шакола, словы В. Гарановіча).

Свята закончылася ўспамінамі за салодкім сталом, падчас якога госці жадалі 100-гадовага юбілею біблятэцы-клубу, якая з'яўляецца адзінай культурна-інфармацыйнай установай Узрэцкага сельсавета. 

 

Вайткевіч Н.М., загадчык Бабічоўскай сельскай бібліятэкі.