У бібліятэку за падарожжамі
Бібліятэчнае лета ў Шунеўцах
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк падчас летніх канікул запрашаюць юных чытачоў наведаць краіну Літаратурыю. ... Читать далее...
Для юных чытачоў Шунеўскай бібліятэкі летнія канікулы пачаліся з гульні-квэста "У пошуках лета".  ... Читать далее...
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-10

Зарегистрировалось:

299

Сёння 119

Тыдзень 1,525

Месяц 9,639

Усяго 413,563

   Gataushchyna 16

Гатаўшчынская сельская бібліятэка пачынае адлік сваёй дзейнасці з чэрвеня 1956 года, калі з вёскі Старнікі ў Гатаўшчыну быў перавезены будынак, у якім размясцілася разам кантора калгаса "1 мая", клуб і бібліятэка. У будоўлі актыўны ўдзел прынімалі і дарослыя, і падлеткі. Пад бібліятэку адвялі такі маленькі пакойчык, што там змяшчаліся адзін кніжны стэлаж, стол і некалькі крэслаў. 

Gataushchyna 20Першым бібліятэкарам, ён жа і клубным работнікам, быў Міглан Антон. Антон прыехаў у нашу мясцовасць з Латвіі са сваімі бацькамі. Малады, энергічны, ён адразу сабраў вакол сябе моладзь, аргнізоўваў вольны час, ладзіў канцэрты,займаўся бібліятэчнай справай. Міглан Антон адпрацаваў бібліятэкарам чатыры з палавінай гады.

У 1956 г. фонд складаў 136 экз. кніг. З іх 24 экзэмпляры сельскагаспадарчай – па жывёлагадоўлі, вырошчванню бульбы, гародніны, лёну, астатнія кнігі мастацкага змес ту. За чатыры гады фонд вырас да 1273 экз. літаратуры, бібліятэкай карысталіся 50 чытачоў.

У сакавіку 1961 года на пасаду культработніка знаходзіўся Іванкевіч Андрэй, які праз паўтара года пайшоў на службу ў Савецкую армію. 

Gataushchyna 5У жніўні 1962 г. прыняў бібліятэку і клуб  Крупскі Фёдар Уладзіміравіч. Мясцовы, малады, камунікабельны, таленавіты, ён узрушыў культурнае жыццё вяскоўцаў. Вяскоўцы з ахвотай збіраліся ў клубе, рыхтавалі канцэрты, ладзілі Калядкі, Купалле на сходах,у чырвоных кутках жывёлаводчых ферм, выступалі ў аддаленых вёсках. У зоне абслугоўвання культустановы налічвалася 6 населеных пунктаў. Фёдара Уладзіміравіч  быў добрым музыкам-гарманістам, вельмі прыгожа спяваў. Пасля заканчэння  завочнага аддзяленне культпрасветвучылішча ён перайшоў у мясцовую школу настаўнікам музыкі і спеваў.   

Gataushchyna 6З канца жніўня 1964 г. у бібліятэцы працуе Рудак Лідзія. Перад бібліятэкарамі ставіліся задачы далучыць да карыстання бібліятэкай і чытання кожнага граматнага вяскоўца. 

Фонд бібліятэкі на пачатак 60-х гг. ХХ ст. значна павялічыўся – да двух з паловай тысяч экземпляраў літаратуры. Павялічылася колькасць чытачоў.   

У 1966 г. кантора калгаса "1 мая" была пераведзена ў новы будынак і Гатаўшчынская бібліятэка атрымала больш прасторнае памяшканне (32 м², пячное ацяпленне), у якім знаходзіцца і па сённяшні час. У гэты ж перыяд клуб і бібліятэка сталі самастойнымі ўстановамі. Загадчыкам клуба стаў Слабуха Пятро.  Рудак Лідзія засталася бібліятэкарам Гатаўшчынскай бібліятэкі да канца  1967 года. У сувязі са зменай месца жыхарства яна перадала бібліятэку Дзяжуравай Веры Емельянаўне. 

Gataushchyna 22Gataushchyna 7

  

Gataushchyna 81972-74 гады былі неспрыяльнымі для дзейнасці ўстановы. Пасля ад'езду Дзяжуравай В.Е., работнікі мяняліся часта: Любоў КавалёнакФаіна Васільеўна Іўко, Раіса Фёдараўна Грамыка.  Кожная з іх асабіста ўпэўньвалася ў тым, што бібліятэкарам можа працаваць далёка на кожны чалавек. Пасада патрабуе акрамя прафесійных ведаў пэўныя чалавечыя і арганізатарскія якасці: камунікабельнасць, таленавітасць, дальнабачнасць, дысцыпліну і г.д. 

Фонд бібліятэкі ўжо налічваў больш за тры тысячы выданняў. У гэты перыяд ішла работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Былі набыты кніжны шкаф, стэлаж для газет, кніжная вітрына, некалькі сталоў, шахматы і шашкі. 

Gataushchyna 249 лютага 1974 года бібліятэку прымае Суднік (Цітовіч) Зоя Мікалаеўна. Маладая дзяўчына, з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі шмат зрабіла для фарміравання ў  насельніцтва цікавасці да кнігі і чытання. Гэтаму садзейнічаў таксама і добры кніжны фонд, які ў той час налічваў 6000 экз. выданняў. Добразычлівы, творчы і камунікабельны чалавек, Зоя Мікалаеўна стварала ў бібліятэцы ўтульную і спрыяльную атмасферу, знаходзіла  падыход да кожнага наведвальніка. Яна была сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса, ладзіла мерапрыемствы да святочных дат і грамадскіх падзей. У 1976 г. Суднік З.М. паступіла на завочнае бібліятэчнае аддзялення  Мінскага істытута культуры і ёй, як актыўнаму і граматнаму спецыялісту, прапанавалі работу ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы.   

 

Gataushchyna 21 1Gataushchyna 920 снежня 1977 г. у бібліятэку прыйшла працаваць выпускніца мясцовай школы Грыдзюшка (Глушонак) Зоя Іосіфаўна. Гэта была першае і адзінае месца працы, на якой яна адпрацавала 43 гады.

Зоя Іосіфаўна атрымала дыплом бібліятэкара, была граматным спецыялістам, добра ведала літаратуру і літаратурныя густы чытачоў, камунікабельная і адкрытая, мела аўтарытэт сярод мясцовых жыхароў, настаўніцкага калектыва. Імкнулася да стварэння сучаснай, камфортнай для наведвальнікаў бібліятэкі. 

Зона абслугоўвання Гатаўшчынскай бібліятэкі мянялася неаднаразова. У 1977 г. Гатаўшчынская бібліятэка абслугоўвала жыхароў 10 вёсак. У 80-х гадах зменьшылася да 6 вёсак (каля 500 жыхароў, з іх 340 чытачоў). Кніжны фонд на 01.01.2019 г. быў 6860 экз. У 2000 гг.. далучаюцца зоны  абслугоўвання закрытых Забор’еўскай і Вялецкай бібліятэк. Зноў 10 вёсак (жыхароў – 687 чалавек, чытачоў – да 400). У 2004 г. у зоне абслугоўвання застаецца 8 населеных пунктаў (жыхароў 662 чалавекі, з іх чытачоў – 480).

Стварэнне аграгарадка (2010) дало новае дыханне Гатаўшчынскай бібліятэцы і сельскаму клубу. У будынку адбыўся рамонт, зроблена цэнтральнае ацяпленне, абноўлены інтэр'ер бібліятэкі, яна атрымала МФУ, займела выхад у інтэрнэт і электронную пошту, колькасць платных паслу павялічылася да 14 відаў. Аператыўней сталі арганізоўвацца тэматычныя выставы і паліцы, больш цікавымі і насычанымі  сталі мерапрыемствы .

Gataushchyna 2Gataushchyna 18Gataushchyna 25

  

У бібліятэцы сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, які прадстаўлены на выставе “Люблю цябе, бацькоўскі кут!” Праз мерапрыемствы розных форм маладое пакаленне знаёміцца з гісторыяй гатаўшчынскага краю і Глыбоцкага раёна. у 2020 г. на базе  Гатаўшчынскай сельскай бібліятэкі прайшоў  тэматычны семінар “Бібліятэка - цэнтр захавання народных традыцый” для  бібліятэкараў ДУК “Глыбоцкая ЦБС”. На пачатак 2021 года бібліятэка мела 250 чытачоў.

Клуб і бібліятэка засталіся захавальнікамі і папулярызатармамі творчасці мясцовых умельцаў. Доўгі час пры бібліятэцы працаваў дзіцячы клуб “Крынічка”, які збіраў чытачоў малодшага ўзросту. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у яго пасяджэннях, дапамагалі ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў. 

Gataushchyna 13Gataushchyna 12Gataushchyna 23

 

Асноўнае багацце бібліятэкі --  яе наведвальнікі, верныя сябры. Сюды прыходзяць не толькі за кнігай, але і сустрэцца з аднавяскоўцамі, пагутарыць, часам падзяліцца  думкамі з бібліятэкарам, стаць героямі і сааўтарамі мерапрыемстваў, якія ладзілі разам бібліятэка і клуб. Бібліятэка выконвае важную сацыяльную функцыю на вёске -- яднае людзей, фарміруе супольнасць, аднадумцаў і сяброў. 

  

Gataushchyna 15Gataushchyna 1Gataushchyna 10

 

Гатаўшчынскія бібліятэка і Дом культуры заўсёды працавалі ў цеснай сувязі, што дазваляла ўстановам мець высокі ўзровень работы. Зоя Іосіфаўна была пастаянным удзельнікам народнага клуба "Кумушкі", які быў арганізаваны пры Гатаўшчынскім Доме культуры. 

01 лістападо 2021 г., у сувязі з аптымізацыяй, функцыі Гатаўшчынскай сельскай бібліятэкі перададзены Гатаўшчынскаму сельскаму клубу-бібліятэцы.
Зоя Іосіфаўна Грыдзюшка засталася вернай сваім чытачам і працягвае працаваць на карысць бібліятэчнай справе ў клубе-бібліятэцы.