Вобраз жанчыны ў беларускай традыцыі
Этнолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар Ірына Іванаўна Калачова расказвае пра сілу і мудрасць беларускай жанчыны: 
Яна і шчырая маці, і мудрая жонка, і клапатлівая выхавальніца дзяцей, і спрытная гаспадыня. Уявіце сабе, як нялёгка жанчыне было жыць, лавіруючы паміж афіцыйнымі законамі і няпісанымі правіламі, якія вызначалі амаль кожны крок: ад нараджэння і выбару будучага мужа да стварэння ўласнай сям’і і далейшага жыцця. І пры гэтым яна заўсёды ахінала сваёй пяшчотай і шчырай дабрынёй.
Што цікава, нават з цягам часу асноўныя рысы ідэальнай беларускай жанчыны засталіся нязменнымі.
- 139
