Наша пастаянная чытачка Ганна Георгіеўна Шарабайка вельмі любіць чытаць беларускіх аўтараў, адаючы перавагу роднаму слову. Зацікавілася творчасцю і нашай зямлячкі – Ірыны Жарнасек. Перачытала ўсе яе кнігі, які маюцца на абанеменце нашай бібліятэкі. А пасля прачытання нядаўняга выдання "Нашых дзён крыгаход" Ірыны Жарнасек так захапляльна дзялілася эмоцыямі, што мы не маглі не падключыць Ганну Георгіеўну да ўдзелу ў бібліятэчным праекце "Парада пастаяннага чытача".
– Кнігу прачытала за 1 дзень. І гэта быў дзень успамінаў – як пабывала ў сваім дзяцінстве...Словы ў кнізе такія, як гаварылі і ў нашай вёсцы, – згадвала Ганна Шарабайка. – Жыццё пісьменніца паказала без прыўкрас. Як было. Такія ж успаміны і ў мяне. Так было і ў хаце майго дзяцінства. Так жа ткалі на кроснах. Так жа хадзілі ў школу. так жа у нас перапісвалі свіней, дрэвы, кусты... Нават успомніла той момант, калі ўбачыла ў нашай вёсцы першы аўтобус.
Дастойная кніга!