Слушная парада – ад глыбоцкага музыканта і чытача!

 Parada 1

 

Праект "Парада пастаяннага чытача" распачаты. Працягваем! Нагадаем: яго сутнасць заключаецца ў тым, што падказку па чытанні кніг будуць даваць... Правільна! Глядзіце назву праекта.

З пытаннем параіць кнігу на гэты раз звярнуліся да даўняй сяброўкі абанемента Глыбоцкай ЦРБ – выкладчыка Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтвай, якая цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, Данаты Сямёнаўны Буторынай:

aX ix6wb2ys– Параю нашым чытачам у цяжкія жыццёвыя хвіліны брацца за кнігі беларускага пісьменніка Паўла Гушынца. Так лёгка і весела піша, што забываешся на праблемы. Кожная яго новая кніга дорыць добры настрой. Як і адзін з апошніх прачытаных мной твораў Аляксея Маторава – "Юныя годы медбрата Паровозова". Цудоўна, калі смяешся разам з кнігай і яе аўтарам!

Да слоў Данаты Сямёнаўны дададзім, што Павел Гушынец – ураджэнец суседняга Наваполацка. У 1997—1999 гадах падчас вучобы ў Полацкім медыцынскім вучылішчы працаваў санітарам у прыёмным аддзяленні Полацкай раённай (Чырвонай) бальніцы, размешчанай раней у будынках Полацкага кадэцкага корпуса, побач з Сафійскім саборам. У гэты перыяд пачаў збіраць і запісваць апавяданні медыцынскай серыі пра ўрачоў і пацыентаў, якія ў далейшым ператворацца ў зборнікі "Гады ў белым халаце", "Палата нумар пяць", "Шэсць гадзін раніцы", "Сёмы пацыент".

RkwjP1vwEgs Падчас вучобы на медыка-прафілактычным факультэце БДМУ працаваў афіцыянтам у начным рэстаране, рознарабочым на будоўлі, санітарам у розных бальніцах Мінска. Выпадкі з практыкі ў гэты перыяд таксама ўвайшлі ў зборнікі апавяданняў. У 2008—2010 гадах узначаліў мікрабіялагічную лабараторыю на базе медыцынскай роты 72-га СЭЦ Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь (Печы). Апавяданні за гэты перыяд увайшлі ў серыю "ваенна-медыцынскіх зборнікаў".

 

 

 

► Алексей Моторов "Юные годы медбрата Паровозова"
rv0Tq8bL OsСюжет этой книги основан на подлинных фактах. Место действия - предперестроечная Москва c ее пустыми прилавками и большими надеждами. Автор, врач по профессии, рассказывает о своей юности, пришедшейся на 80‑е годы. Мечта о поступлении в институт сбылась не сразу. Алексей Моторов окончил медицинское училище и несколько лет работал медбратом в реанимационном отделении. Этот опыт оказался настолько ярким, что и воспоминания о нем воспринимаются как захватывающий роман, полный смешных, почти анекдотических эпизодов и интереснейших примет времени.
Легко и весело Моторов описывает жизнь огромной столичной больницы - со всеми ее проблемами и сложностями, непростыми отношениями, трагическими и счастливыми моментами, а порой и с чисто советскими нелепостями. Имена и фамилии персонажей изменены, но все, что происходит на страницах книги, происходило на самом деле.

 

Па матэрыялах VK 

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286