Слушная парада – ад глыбоцкага паэта і чытача!

 Parada 2

 

 На працягу 2023 года у суполцы Глыбоцкай раённай бібліятэкі будзе рэалізоўваца праект "Парада пастаяннага чытача". Яго сутнасць заключаецца ў тым, што падказку па чытанні кніг будуць даваць... Правільна! Глядзіце назву праекта.

WF22H4e9kNIПершым удзельнікам нашага праекта, што сімвалічна, стаў паэт і (што нам вельмі прыемна) пастаянны чытач Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алесь Жыгуноў:

– Раю пачытаць тысячы кніг. А калі выбіраць адну, то хай гэта будзе адна з ваенных кніг Васіля Быкава. Бо там – пра Чалавека з вялікай літары. Такіх людзей сённы вельмі мала. На жаль. І няхай Вашай першай прачытанай кнігай Васіля Быкава будзе аповесць "Сотнікаў".

Пасля некалькіх хвілін роздуму Алесь Міхайлавіч дадаў:
– Раю прачытаць лепшую кнігу Івана Шамякіна "Атланты і карыятыды".

 

 

 

R6ytzjP0u4QВасіль Быкаў "Сотнікаў"

Гісторыю стварэння аповесці аўтар абазначыў так: «Перш за ўсё і галоўным чынам мяне цікавілі два маральныя моманты, якія, спрасціўшы, можна сфармуляваць так: «Што такое чалавек перад знішчальнаю сілай бесчалавечых абставінаў? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?»
Васіль Быкаў згадаў пра выпадак, які адбыўся ў жніўні 1944 году, калі праязджаючы міма палонных ён убачыў знаёмы твар колішняга саслужыўца, які з восені 1943 году лічыўся забітым. Гэты чалавек быў пасмяротна ўдастоены высокай узнагароды за стойкасць, праяўленую ў цяжкім баі на Дняпроўскім плацдарме. «Аб ім расказвалі новаму папаўненню, аб яго подзвігу праводзілі гутаркі, на яго вопыце вучылі ваяваць. А ён вось сядзеў цяпер перада мной у прапацелым нямецкім кіцелі з трохкаляровым шаўронам на рукаве, на якім красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА»»
Гісторыю гэтага саслужыўца аўтар называе «сумнай і адначасна страшнай у сваёй знішчальнай прастаце».
«Аказваецца, у тым памятным баі на плацдарме ён не быў забіты, а быў толькі паранены і трапіў у палон. У лагеры, дзе ён апынуўся, сотнямі паміралі з голаду, а ён хацеў жыць і, надумаўшы абхітрыць немцаў, запісаўся ва ўласаўскую армію з надзеяй знайсці момант і перабегчы да сваіх. Але, як на тое ліха, здатнага моманту ўсё не было, фронт знаходзіўся ў жорсткай абароне, а за ўласаўцамі строга сачылі немцы. З самага пачатку нашага наступлення яму давялося прыняць удзел у баях супраць сваіх, хоць, зразумела, ён страляў угору: ці ж ён вораг сваім? — суцяшаў ён сябе. Урэшце аказаўся ў палоне, вядома ж, здаўся сам, інакш бы тут не сядзеў...»
Гэтая гісторыя, паводле ўласнага прызнання, прывяла Быкава да асэнсавання той маральнай ідэі, якая паслужыла асновай аповесці «Сотнікаў».

xPTDVxU0ikUРаман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна - партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка - прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя - архітэктара Максіма Карнача - шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны - сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286