Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы...
Уладзіміру Саулічу – 75! 🎂 Віншуем!
Цветочный праздник по-библиотечному
15 июля — день русской лени
Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра
«Хто куды, а мы ў бібліятэку!»
Канікулы. Жнівень. Бібліятэка
  У лесе, пад горкайБруіцца крыніца.У светлай крыніцыВадзіца – жывіца. П. Броўка ... Читать далее...
 1 верасня – споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА , земляка,  беларускага драматурга, журналіста і публіцыста. ... Читать далее...
В последнее воскресенье лета Глубокое зацвело по-особенному. Город утонул в красках и ароматах, а наша Глубокская центральная районная библиотека вышла из стен, чтобы подарить людям не просто цветочное н... Читать далее...
День русской лени отмечается ежегодно 15 июля. Это неформальный праздник, призывающий отложить дела, выключить будильники, забыть о дедлайнах и дать себе заслуженный отдых, …, если это возможно в нашем бушующем мире. ... Читать далее...
1 сентября Глубокскую детскую библиотеку посетили ученики 6»Б» класса СШ №2, для которых был проведен патриотический урок «Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра». ... Читать далее...
Пад такой назвай прайшла экускурсія-знаёмства з Івесьскай бібліятэкай-клубам малодшай групы аздараўленчага лагера «Крынічка». ... Читать далее...
 Летнія канікулы ў бібліятэцы могуць быць вельмі цікавымі і пазавальнымі. Трэба толькі часцей наведваць Падсвільскую дзіцячую бібліятэку! ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-09-06

Зарегистрировалось:

300

Сёння 756

Тыдзень 5,614

Месяц 5,179

Усяго 486,331

У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

 

Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: «Культурная спадчына» і «Мастацтва і творчасць», кожная з іх скіравана на пэўныя кірункі, сярод якіх і тыя, што традыцыйна цікавяць чытачоў «Звязды».

— Дзяржаўная праграма закладвае сістэмную аснову для захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый і падтрымкі сучаснай творчасці, — адзначыла памочнік міністра культуры Настасся Каротчыкава. — Яна скіравана на падтрымку ўстаноў і праектаў не толькі ў сталіцы ці абласных цэнтрах, але і ў рэгіёнах, у глыбінцы, каб пазбегнуць «культурнага разрыву» і забяспечыць найлепшы доступ да нацыянальных набыткаў.

Адна з актуальных задач, якая стаіць перад галіной — даступнасць культуры, далучанасць да яе ўсіх жыхароў Беларусі. Пры гэтым павінна захоўвацца высокая якасць паслуг, якія людзі могуць атрымаць у розных установах і арганізацыях, парках культуры і адпачынку і г. д. (І не толькі таму, што ў краіне працягваецца пяцігодка якасці, а наогул ад культуры як крэатыўнай сферы найбольш чакаюць яркіх уражанняў, якія б надавалі людзям натхненне на творчы падыход у сваёй працы). Але як чалавек, які жыве, напрыклад, на Палессі і не мае магчымасці падарожнічаць далёка, можа даведацца, напрыклад, пра творы ці з’явы, што захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ці ў Віцебску альбо ў Гродне?.. ХХІ стагоддзе пашырае гэтыя магчымасці дзякуючы больш шырокаму ўкараненню лічбавых тэхналогій. Яны ўжо актыўна выкарыстоўваюцца ў айчынных культурных праектах і мерапрыемствах — гэта цікавая і карысная практыка, таму...

— Адна з задач прадпраграмы «Культурная спадчына» — інфарматызацыя і стварэнне нацыянальнага лічбавага кантэнту ў сферы культуры, — тлумачыць Настасся Каротчыкава. — Гэта прадугледжвае распрацоўку аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў для выкарыстання ў рабоце бібліятэк. Больш увагі да тэхналогій павінна стаць у музейнай сферы — гаворка не толькі пра алічбоўку фондаў, але і пра стварэнне віртуальных экскурсій, якія маглі б наведвальніка зацікавіць культурай Беларусі. Нельга недаацэньваць і дапамогу лічбавых тэхналогій у захаванні аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, традыцыйных рамёстваў і выяў адметных прадметаў побыту беларусаў, што захаваліся праз стагоддзі. І яшчэ важны кірунак, асабліва ў сувязі з тым, што мы адзначылі стагоддзе беларускага кіно, — стварэнне лічбавага архіва айчынных кінафільмаў, якія адлюстравалі жыццё і клопаты народа ў розныя часы.

Што тычыцца сучаснай кінавытворчасці, то ў праграму закладзена стварэнне фільмаў у ігравой, неігравой, анімацыйнай і змяшанай формах (пры гэтым прадугледжана экспертыза літаратурных сцэнарыяў) і вытворчасць іх лічбавага фармату. А каб кіно ў Беларусі хацелася глядзець у залах, то плануецца правядзенне капітальных рамонтаў і мадэрнізацыя будынкаў арганізацый кінематаграфіі. А гэта прапісана ў падпраграме «Мастацтва і творчасць», якая скіравана на падтрымку і развіццё розных відаў прафесійнага мастацтва на сучасным этапе. Разам з правядзеннем фестываляў і конкурсаў, выставак, пленэраў і іншых мерапрыемстваў дзяржава будзе набываць творы мастацтва ў свае калекцыі, фінансаваць новыя тэатральныя пастаноўкі і канцэртныя і цыркавыя праграмы. Што не менш важна, працягнецца ўзвядзенне і рэканструкцыя будынкаў тэатральна-відовішчных арганізацыі і іх напаўненне найноўшым абсталяваннем: культурна — там дзе прыстойна, гожа і сучасна.

Застаецца актуальным міжнароднае супрацоўніцтва ў культурнай сферы, таму што адна з задач гэтай часткі — умацаванне іміджу Беларусі як дзяржавы з адметнай традыцыйнай культурай і цікавай сучаснай, што стварае глебу для яе шырокага прадстаўніцтва ў сусветнай культурнай прасторы.

Сучасная творчасць паказвае, на што мы здольныя сёння. У той час як аб’екты гісторыі паказваюць, які шлях мы прайшлі, якую культурную глебу маем. Таму хацелася б асобна вылучыць тое, што вялікая ўвага, паводле праграмы, будзе ўдзелена захаванню архітэктурнай спадчыны. Плануюцца работы па аднаўленню і рэстаўрацыі за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, у прыватнасці, Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў, Навагрудскага замка, Нясвіжскага касцёла Божага цела і іншых аб’ектаў — гэта справа гонару для нашых сучаснікаў. І азначае не проста далучанасць да культуры, а спрыяе паглыбленню ў яе карані і гісторыю, што дае адчуванне сувязі з зямлёй, на якой мы жывём. А гэта тычыцца не толькі саміх беларусаў, але і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, што ўзбагачаюць нашу краіну матэрыяльна (працуючы на яе), і духоўна (праз свае традыцыі), таму праграмай прадугледжана падтрымка культур нацыянальных меншасцяў. І нават клопат пра беларусаў замежжа — каб гэтыя людзі адчувалі, што ў іх ёсць радзіма, якая не ставіцца абыякава да таго, якія песні яны спяваюць і ў якіх касцюмах выступаюць. У рэшце, гэта ўсё пра нашу Беларусь...

У культурнай сферы даўно існуе падыход, паводле якога праграмы ствараюцца менавіта на пяцігодку — у гэтым ёсць рацыя, бо значнасць многіх кірункаў становіцца больш відавочнай праз доўгатэрміновую працу і праекты. Чакаецца, што дзякуючы рэалізацыі гэтай праграмы на 18,6 % павялічыцца колькасць наведвальнікаў арганізацый культуры рэспублікі.

Крыніца   13.01.2026  Аўтар: Ларыса Цімошык