Якое шчасце – жыць на белым свеце!.. выснова мерапрыемстваў, праведзеных Глыбоцкай ЦРБ

DSC 6475 01

 

26 лістапада бібліятэку наведалі вучні сярэдняй школы №2. Для іх супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі літаратурную вандроўку па творчасці юбіляра гэтага года Генадзя Бураўкіна “Паміж зоркай і свечкай”.

Якое шчасце –

Жыць на белым свеце,

Піць водар траў і цішыню бароў,

Твар падстаўляць пад чабаровы вецер

І мець сям’ю, работу і сяброў!

   З такога верша і пачалася літаратурная вандроўка. Вучням была падрыхтавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці паэта, пра яго сям’ю, сяброў.

  З вялікім задавальненнем для сваіх вучняў чытала вершы Генадзя Бураўкіна  настаўніца беларускай мовы сярэдняй школы №2 Людміла Мікалаеўна Семеж. Затым вершы чыталі і вучні.

Потым увазе вучняў была прадастаўлена відэапрэзентацыя па творчасці нашага земляка Уладзіміра Сауліча “З- пад пяра мастацкага слова”. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з кнігамі нашага выдатнага земляка “Халімон камандуе парадам” і “Антэі Прыдзвіння”.

imagрe04imaтge02

 

 

 

 

 

 

 

 

Як вядома жыццё не стаіць на месцы. З’яўляюцца новыя жанры ў літаратуры, кінамастацтве. І ўвазе вучняў быў прадастаўлены фільм, які зроблены ў жанры мультыплікацыі, дзе ажываюць выцінанкі, якія знаёмяць гледачоў з беларускімі прыказкамі.

 Рэтра-вечар “Фільм. Фільм. Фільм” адбыўся напрыканцы лістапада ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы”.

  З вялікім задавальненнем удзельнікі гасцёўні здзейснілі экскурс у далёкія 70-я гады мінулага стагоддзя і паслухалі гісторыю ўзнікнення такіх фільмаў, як “Джэнтльмены удачы”, “Саламяны капялюшык”, “Міміно”, “Іронія лёсу, або з лёгкім парам”, “Іван Васільевіч мяняе прафесію” і многіх іншых. Паслухалі цікавыя гісторыі стварэня фільмаў, паслухалі вершы, песні.

 Рэтра-падарожжа ўскалыхнула прыемныя ўспаміны ў кожнага наведвальніка, успомніліся гады маладосці.

Что с нами делает кино!

Мы плачем, искренне смеёмся,

Хоть стали взрослым давно,

Но редко в этом сознаёмся.

imaеge01

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У аўторак, 29 лістапада біліятэка запрасіла інвалідаў па зроку з тэрытарыяльнага цэнтра “Крыніца”. Для іх была падрыхтавана літаратурна-музычная гадзіна “Три вечные струны: Молитва, песнь, любовь».

Удзельнікі з вялікім задавальненнем слухалі вершы і песні на духоўную тэматыку. Слухалі відэазапісы песень у выкананні Жанны Бічэўскай, іераманаха Рамана, Юліі Славянскай. Асабліва прысутныя засталіся ў захапленні ад відэакліпа “Слава Богу за всё”.

  А відэа верш “Мой Бог, поговори со мною тихо” выклікаў замілаванне ў душах прысутных.

image 6

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 60

Учора 41

За тыдзень 60

За месяц 1360

Усяго 50215

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-11-23

Зарэгістравалася: 190