13 сакавіка 2016 года ў актавай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў літаратурна-музычны вечар “Три вечные струны: молитва, песнь, любовь…”, які быў прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі.
На пачатку вечара адбылася прэзентацыя выставы “Свет добра из-под обложки”, у ходзе якой вядучая вечара Жанна Юркевіч прадставіла прысутным навінкі фонда праваслаўнай літаратуры.
Госцем вечара быў протаіерэй Мікалай Войтаў, свяшчэннік Свята-Раства Багародзіцкага Cабора горада Глыбокае. Айцец Мікалай расказаў аб ролі праваслаўнай кнігі ў жыцці чалавека, грамадства. Асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што сапраўдная паэзія ўздымае чалавека, дапамагае яму ў жыцці. Супыніўся айтец Мікалай і на значнасці Вялікага Паста ў жыцці кожнага хрысціяніна, адказаў на шматлікія пытанні.
Уласныя вершы на тэму духоўнасці пачытала Святлана Новік, чым вельмі ўзрушыла аудыторыю.
На вечарыну былі запрошаны ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы”, таксама удзельнікі клуба “Эдэльвейс”, чытачы бібліятэкі і ўсе жадаючыя.