Музычная гадзіна “Пайшоў пясняр, а спеўны дар ягоны з намі” прайшла ў Глыбоцкай ЦРБ

 13 02

 01 54545 У рамках Года культуры ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася музычная гадзіна “Пайшоў пясняр, а спеўны дар ягоны з намі”, прысвечаны творчасці Уладзіміра Мулявіна.

 

Сумуе на сцэне сяброўка-гітара,

Вусцішна, трывожна акорды маўчаць,

Не выйдзе Пясняр

І па струнах не ударыць,

А песні яго не у неба ляцяць.

Спяваюць сябра пра дзяўчыну з Палесся,

Прая Яся, што косіць на росных лугах,

Ты чуеш, пясняр, да цябе з Паднябесся,

Народнага плачу ірвецца туга!

Ты быў яго сынам, навекі адданым,

Ты жыў яго шчасцем,

Пеў сэрцам сваім,

Пайшоў недарэчна і так нечакана,

Схіліся, Радзіма, над сынам сваім!

Такім вершам пачалася музычная гадзіна для сяброў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы”, якая дзейнічае пры цэнтральнай раёнанай бібліятэцы.

Вядучая вечарыны, Юркевіч Жанна расказала прысутным пра творчасць і жыццё вядомага музыканта, пра яго шлях на сцэну. Прысутныя адкрылі для сябе пясняра, як добрага, шчырага і адкрытага чалавека.  Відэапрэзентацыя дапамагла ўспомніць і разам праспяваць такія вядомыя песні, як “Алеся”, “Молодость моя, Белоруссия», “Молитва”, “Купалінка”, “Спадчына”. Таксама дэманстраваліся ўрыўкі з фільма “Горкае шчасце Песняра”.

Творчасць Мулявіна была часткай жыцця беларусаў. Паступова гаворка аб песняры перайшла да жыцця сучаснага, з яго радасцямі і праблемамі. За кубачкам гарбаты удзельнікі мерапрыемства размаўлялі пра жыццё і з вялікім задавальненнем паслухалі вершы Ганны Вязіцкай, мясцовай паэткі.

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 15

Учора 22

За тыдзень 123

За месяц 167

Усяго 45820

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182