Новы год у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы пачаўся з адкрыцця новай выставы – “Цудоўны свет беларускага народнага мастацтва!” Свае работы прадставілі супрацоўнікі Глыбоцкага дома рамёстваў.
Наведаўшыся ў бібліятэку, вы сустракаецеся з сапраўднай казкай, героямі якой становяцца лялькі, створаныя дівоснай фантазіяй і ўмелымі рукамі майстрыхі Марыны Жыдко.
Яскравыя гарэзлівыя барышні, элегантныя дамы, мяккія бабулькі, утульныя дамавічкі... Ад іх ідзе хваля цяпла і дабрыні. Акрамя лялек, наа выставу Марына Жыдко прадставіла падушкі, сурвэткі, накідкі, выкананыя ў стылі квілінг і аплікацыя.
Яе аб’ёмная карціна “Букет”, або як зараз модна казаць “3-D карціна”, гарманічна спалучае ў сабе аплікацыю, штучныя кветкі, ганчарны выраб і разьбу па дрэву. Загадкава і незвычайна глядзяцца беларускія ваконцы. Іх карункавыя фіранкі прыкрываюць замыславатыя ўзоры, вышытыя Дзедам Марозам альбо Снягуркай...
Вы адкрыеце для сябе маладога мастака-ганчара Арцёма Фаміна. Арцём працуе не толькі ў традыцыйным ганчарным рэчышчы. На выставе вялікую цікавасць выклікае яго, так бы мовіць, “беларускі фэн-шуй”. Радок гліняных збанкоў, вывешаных у радок глядзіцца вельмі забаўляльна і здаецца, што праз нейкі час пачуеш меладычнае гучанне гліны.
Колькі на Беларусі, у тым ліку і на Глыбоччыне жыве таленавітых людзей! Каб упэўніцца ў гэтым, завітайце ў Ломашаўскую сельскую бібліятэку!