Выстава карцін Алены Кабылінскай у Глыбоцкай бібліятэцы

 IMG 20220623 095525

 

20221019 15025819 кастрычніка ў файе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло адкрыццё выставы карцін Алены Кабылінскай “Озарение”.    Алена родам з вёскі Ласіца, што ў Пастаўскім раёне, але школьныя гады яе праходзілі ў Глыбокім. Вучылася ў СШ №1, займалася ў музычнай школе па класе фартэпіяна, наведвала гурток ткацтва габеленаў. Але змалку выношвала мару: узяць у рукі пэндзаль і пераносіць на мальберт прыгажосць родных краявідаў і пачуцці, якімі перапоўнена душа.

     Пасля школы паступіла ў Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, затым  факультэт падаткаў і падаткаабкладання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Працуе дзяржаўным падаткавым інспектарам ІМПЗ па Глыбоцкім раёне.

      У 2018 годзе намалявала сваю першую карціну - пейзаж. Малюе партрэты, нацюрморты, прыродныя пейзажы, храмы. Пакуль што шукае сябе, як мастака, свой стыль і жанр. Падабаецца працаваць ў накірунку гіперрэалізму. Як кажа Алена, кожная новая карціна акрыляе, надае сіл і яна з нецярплівасцю чакае, калі выдасца вольная хвілінка, каб заняцца любімай справай.  Марыць арганізаваць выставу карцін пра родны горад Глыбокае.20221019 152226

  20221019 151841  Алена Міхайлаўна прадставіла 28 карцін рознай тэматыкі.  Кожная  - яркая,  асаблівая, непаўторная.  Кветкі - захаплялі, пейзажы  - зачароўвалі, партрэты  - прыцягвалі ўвагу.

    Павіншаваць  Алену з персанальнай выставай, а гэта ўжо другая яе выстава, прыйшлі родныя, сябры, калегі. Шмат пажаданняў і кветак атрымала  госця падча сустрэчы.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236