Так называецца выстава работ Згірскай Алены Антонаўны, якая размясцілася ў файе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Згірская Алена Антонаўна – даволі вядомы майстар не толькі на Глыбоччыне, але і ў вобласці. Яе работы дэманстраваліся на гарадскіх, раённых мерапрыемствах, выставах горада майстроў на міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”. Неаднаразова арганізоўваліся выставы яе работ у Доме культуры і бібліятэцы, адукацыйнай школе роднай вёскі Удзела. У красавіку гэтага года вырабы выстаўляліся ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
Сёння жыхары і госці горада Глыбокае могуць пазнаёміцца з часткай работ Алены Згірскай. На выставе можна ўбачыць прыгожую вышаўку і лапікавае шыццё, якім захапілася 7 год назад. І атрымаліся цудоўныя работы!
Запрашаем усіх жадаючых зайсці ў цэнтральную раённую бібліятэку і бліжэй убачыць і, нават, дакрануцца да работ, ацаніць і захапіцца таленавітасцю майстра.
9.06 2022 г.
Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу/