У Дзеркаўшчынскай бібліятэцы аформлена выстава-віктарына – “Всё то, что неизвестно, вам будет интересно!” ( па кнігах з серыі “Самыя-самыя”).
На выставе размешчаны цікавыя, калярова аформленыя выданні з пазнавальнай інфармацыяй. “Старажылы, волаты і монстры” - пра розныя дрэвы свету, “Растения малютки”, “Вялікія, магутныя, хуткія” - пра розныя машыны і інш.. Да кожнай кнігі на лістку паперы прымацавана надрукаванае пытанне, адказ на якое можна адшукаць у дадзенай кнізе.
Дзяцей, якія наведваюць бібліятэку, зацікавіла такая выстава. Яны з задавальненнем шукаюць адказы на прадстаўленыя пытанні і папаўняюць свае веды па розных тэмах.