Кожны сучасны чалавек, а тым больш юная ледзі, павінна валодаць правіламі этыкету. Як правільна паводзіць сябе ў розных мясцах, аб чым гаварыць з тымі ці іншымі суразмоўцамі, як апранацца, што такое мабільны этыкет? Аб усім гэтым можна даведацца праз кнігі, якія прадстаўлены на экспрэс-выставе "Культура юнай ледзі".
Падсвільская дзіцячая бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з кніжнай выставай "Кніжная паліца маёй сям'і". У кожнага чытаючай асобы ёсць любыя з дзяцінства кнігі, якія помняцца ўсё жыццё. Некалі іх чытала нам мама, потым мы сталі чытаць самастойна, разам з кнігамі сталелі, вызначалі любімых герояў…
На кніжнай выставе "Кніжная паліца маёй сям'і" прадстаўлены выданні для сямейнага чытання, для дзяцей і дарослых. Супрацоўнікам Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі цікава, якія кнігі больш падабаюцца членам вашай сям'і?
Бібліятэкары запрашаюць аматараў чытання наведаць бібліятэку і расказаць аб любімых кнігах. А яны ўжо абавязкова парэкамендуюць гэтыя кнігі іншым чытацкім сем'ям!