Выстава – “Цудоўны свет беларускага народнага мастацтва!” у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

DSCN44743 01Новы год у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы пачаўся з адкрыцця новай выставы – “Цудоўны свет беларускага народнага мастацтва!”  Свае работы прадставілі супрацоўнікі Глыбоцкага дома рамёстваў.

 

 

 

DSCN4474Наведаўшыся ў бібліятэку, вы сустракаецеся з сапраўднай казкай, героямі якой становяцца лялькі, створаныя дівоснай фантазіяй і ўмелымі рукамі майстрыхі Марыны Жыдко.

 

 

 

 

 

 

DSCN4461Яскравыя гарэзлівыя барышні, элегантныя дамы, мяккія бабулькі, утульныя дамавічкі... Ад іх ідзе хваля цяпла і дабрыні. Акрамя лялек, наа выставу Марына Жыдко прадставіла падушкі, сурвэткі, накідкі, выкананыя ў стылі квілінг і аплікацыя.

 

 

 

 

 

 

 

DSCN44742Яе аб’ёмная карціна “Букет”, або як зараз модна казаць “3-D карціна”, гарманічна спалучае ў сабе аплікацыю, штучныя кветкі, ганчарны выраб і разьбу па дрэву. Загадкава і незвычайна глядзяцца беларускія ваконцы. Іх карункавыя фіранкі прыкрываюць замыславатыя ўзоры, вышытыя Дзедам Марозам альбо Снягуркай... 

 

 

 

6

DSCN4450DSCN4451Вы адкрыеце для сябе маладога мастака-ганчара Арцёма Фаміна. Арцём працуе не толькі ў традыцыйным ганчарным рэчышчы. На выставе вялікую цікавасць выклікае яго,  так бы мовіць,  “беларускі фэн-шуй”. Радок гліняных збанкоў, вывешаных у радок глядзіцца вельмі забаўляльна і здаецца, што праз нейкі час пачуеш меладычнае гучанне гліны.

Колькі на Беларусі, у тым ліку і на Глыбоччыне жыве таленавітых людзей! Каб упэўніцца ў гэтым, завітайце ў Ломашаўскую сельскую бібліятэку! 

DSCN4448DSCN4465

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173