"Вясенні калейдаскоп": кніжная выстава ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

 IMG 2443 01

 На змену зімы з яе халадамі і доўгімі цёмнымі вечарамі вось-вось прыйдзе цёплая, сонечная вясна, якая абудзіць нашы эмоцыі пасля зімовай спячкі. Абанемент Падсвільскай гарпасялкова бібліятэкі запрашае на “Вясенні калейдаскоп”. Менавіта пад такой назвай арганізавана другая выстава-прагляд з цыкла “Кніжныя сезоны”.

IMG 2444А лепшы спосаб выказаць свае веснавыя пачуцці - чытаць альбо пісаць вершы! У Сусветны дзень паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка, усім аматарам высокіх пачуццяў проста неабходна пазнаёміцца з паэтычнай палічкай “Залаты россып вершаў”, на якой змешчаны зборнікі беларускіх, рускіх і расійскіх паэтаў.

 

 

 

IMG 2446У раздзеле з назвай “Вясна – пара красы і абуджэннянашы мілыя жанчыны знойдуць парады, якія адным дапамогуць вярнуць сабе форму, а другім – проста падтрымаць яе. Ёсць парады, як падабраць каляровую гаму адзення, як падкрэсліць ясныя вочы-чорныя бровы, як схаваць маршчынкі-весялінкі. Кнігі пазнаёмяць з касметычнымі працэдурамі для розных тыпаў скуры і валос, прыёмамі масажу і самамасажу, а таксама дапамогуць авалодаць мастацтвам завязваць хусткі і шалікі...

 

 

IMG 2445З першым вясновым цяплом мы накіроўваемся на свае любімыя дачы і кветнікі. У раздзеле “Для дачных поспехаў” чытачы знойдуць літаратуру з сакрэтамі, хітрасцямі і падказкамі па выбару гатункаў гародніны і кветак, вырошчванню якаснай расады, правілах пасадкі, вызначэнню хвароб нашых зялёных гадаванцаў і г.д.

А тыя, у каго няма дачы альбо градкі пад вакном – не перажывайце! Кнігі навучаць, як у аднапакаёвай кватэры вырасціць лук, часнок, пятрушку, таматы, агуркі, цытрыну, суніцы... Было б толькі жаданне!
        Выстава-прагляд “Вясенні калейдаскоп” будзе дзейнічаць па май 2016 года.

Усіх жадаючых мець добрыя ўраджаі запрашаем наведаць Падсвільскую гарпасялковую бібліятэку!

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 22

За тыдзень 112

За месяц 156

Усяго 45809

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182