Выстава–развал “Казкі 21 стагоддзя” у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы

IMG 2496 02

IMG 2496 01У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы аформлена кніжная выстава–развал “Казкі 21 стагоддзя”.

 

Якія казкі чытаюць у ХХІ стагоддзі? Якія творы гэтага жанру адпавядаюць сучаснасці? На думку Аксаны Каляга, бібліятэкара Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі, лепшыя беларускія казкі выходзяць у адным з самых паспяховых праектаў выдавецтва “Мастацкая літаратура” — серыі “Казкі ХХІ стагоддзя”.

 

 

 

Ідэя серыі “Казкі ХХІ стагоддзя” нарадзілася ў 2008 годзе. ЗначнуюIMG 2496 ролю ў стварэнне серыі адыграла пісьменніца Алена Масла, тагачасны загадчык аддзела дзіцячай літаратуры выдавецтва. Яна падтрымала ідэю свайго кіраўніцтва і распрацавала падрабязную канцэпцыю.

 

 

Афармленне належала мастачцы Людміле Рудакоўскай, дзякуючы якой чытачы могуць даведацца не толькі пра аўтара, але і пра мастака.

IMG 2500Спачатку ў серыі планавалася выдаць пяць кніг, якія выйшлі на працягу 2008 года. Гэта “Прыгоды маленькай машынкі” Наталлі Бучынскай, экалагічная казка Пятро Васючэнкі “Каляровая Затока”, “Нарочанские сказки” Наталлі Новаш, “Падарожжы ў Чароўны лес” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і “Падказкі ў казках доктара Компі” Вольгі Шчукінай. У наступным годзе з’явіліся казкі Анатоля Бутэвіча, “Прыгоды Віруса Шкодзі” і “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак” Генадзя Аўласенкі.

 

 

2010 год прынёс кнігі Алеся Карлюкевіча “Зорны шлях белых гарлачыкаў” і “Як панi Чаротная на госцi ў Палангу бегала” Алены Масла. Зараз у выдавецкіх планах знаходзяцца рукапісы кніг Уладзіміра Васькова “Дамавік Казік” і Сержука Мінскевіча “Чароўная крыніца, Або як навучыць дракона чысціць зубы”.

Галоўнай асаблівасцю праекта з’яўляецца якраз яго мэтавая аўдыторыя. Кнігі гэтай серыі  адрасаваныя як дзяцям малодшага ўзросту, так і іх бацькам, бабулям і дзядулям.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 22

За тыдзень 112

За месяц 156

Усяго 45809

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182