5 чэрвеня Беларусь адзначыла Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Сярод жанчын-асветніц Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая з'яўляецца найбольш яркай постаццю. Аднак жыццё і дзейнасць гэтай падзвіжніцы кніжнай справы на Беларусі, фундатаркі і педагога немагчыма апісаць грунтоўна з-за адсутнасці дакументальных крыніц.
Прывабныя рысы, душэўная чысціня дзяўчыны рана выклікалі цікавасць да яе, і Прадславу сталі наведваць шматлікія сваты, каб парадніцца з вядомым полацкім княжацкім домам. Бацька Прадславы меў намер умацаваць сваё палітычнае становішча дынастычным шлюбам дачкі з сынам уплывовага князя, які вылучаўся сярод іншых сваім княжаннем і багаццем. Аднак Святаслава-Георгія чакала роспач: пад уздзеяннем духоўнай літаратуры дачка ўжо вырашыла прысвяціць сябе служэнню людзям і Хрысту.
Здаецца, звычайная жанчына-палачанка, а які яркі след пакінула ў гісторыі і памяці беларускага народа! Ефрасіння разумна распарадзілася сваім жыццём і поўнасцю аддала яго на служэнне Богу і людзям. У гэтай высакароднай жанчыне спалучаліся і палітычная дальнабачнасць, і невычарпальная душэўная энергія, супакаенне і пылкасць, і разважлівасць, і шчырая вера, але перш за ўсё - любоў.
З пачатку 1990-х гадоў культ прападобнай Еўфрасінні Полацкай быў шырока ўключаны ў культурнае жыццё краіны і належным чынам прадстаўлены ў творчасці беларускіх мастакоў.
Прадстаўляем вашай увазе віртуальную выставу “Асветніца з роду Усяслава: Еўфрасіння Полацкая”.