:

"Славутыя мастакi з Беларусi": віртуальная выстава

mastaki-2015.01.15-00Фонд Глыбоцкай ЦБС папоўніўся новымі выданнямі серыі "Славутыя мастакі з Беларусі".

 Кнігі гэтай серыі знаёмяць чытачоў з сусветна вядомымі мастакамі, ураджэнцамі Беларусі. Сярод гэтых асоб - Валенцій Ванковіч, Станіслаў Жукоўскі, Іван Хруцкі, Віталь Цвірка і іншыя. Усе яны былі прадстаўнікамі розных накірункаў і жанраў, пісалі партрэты, пейзажы, батальныя сцэны, ілюстрыравалі кнігі і стваралі дэкарацыі да тэатральных пастановак. Іх творчасць трывала увайшла ў гісторыю развіцця беларускага жывапісу.

 

mastaki-2015.01.15-1Апалінар Гараўскі=Апполинарий Горавский=ApalinarGarausku. – Мінск: Беларусь, 2014. – 96 с.

 

   Творчасць Апалінара Гараўскага стала адкрыццём для беларусаў у 1983 годзе, калі юбілейнай выставай у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР адзначалася 150-годдзе з дня нараджэння мастака. Сабраныя на ёй з многіх расійскіх музеяў 34 яго творы паказалі прафесійнага мастака шырокага дыяпазону – выдатнага партрэтыста і тонкага лірыка, майстра акадэмічнага рамантычнага пейзажа і рэлігійнай карціны. Зараз больш за 50 твораў мастака захоўваецца ў буйных расійскіх музеях. Але большая частка яго спадчыны па праву належыць Беларусі, упрыгожваючы экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

mastaki-2015.01.15-2Леў Альпяровіч=Лев Альперович=LeuAlpyarovich. – Мінск: Беларусь, 2014. – 78 с.

 

   Леў Альпяровіч з’яўляецца і зараз адным з галоўных прадстаўнікоў мастацкага жыцця Мінска і Беларусі канца XIX- пачатку XX стагоддзя. Вядома больш як 50 твораў аўтара, але захавалася толькі прыкладна пятая частка яго спадчыны – рэдкая ўдача для беларускага мастака той эпохі.

 

       Сёння пяць палотнаў Альпяровіча, разам з творамі іншых майстроў пачатку ХХ стагоддзя, сустракаюць наведвальніка Нацыянальнага мастацкага музея ў пачатку экспазіцыі мастацтва Беларусі канца XIX- пачатку XXI стагоддзя.

 

mastaki-2015.01.15-3Арлен Кашкурэвіч=Арлен Кашкуревич=ArlenKashkurevich. – Мінск: Беларусь, 2014. – 82 с.

 

   Творчасць народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара Арлена Кашкурэвіча – адна з найбольш яркіх з’яў сучаснага беларускага мастацтва. Вядучыя мастацкія музеі лічаць за вялікі гонар мець творы Арлена Кашкурэвіча ў сваіх фондах. Для нашых сучаснікаў асоба Арлена Кашкурэвіча, мастака-інтэлектуала, неаддзельная ад яго мастацтва, якое выклікае прызнанне і цікавасць у грамадстве сваёй актуальнасцю, праблематычнасцю, драматызмам.

 

 

 

mastaki-2015.01.15-4Якаў Кругер=Яков Кругер=YakauKruger. – Мінск: Беларусь, 2013. – 72 с.

 

   Творчае жыццё беларускага мастака і педагога Якава Кругера ўкладваецца ў першыя чатыры дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. За гэты час з правінцыйнага жывапісца, заснавальніка найбольш вядомай прыватнай мастацкай школы Мінска ён стаў вядучым беларускім савецкім мастаком-партрэтыстам, які адлюстраваў у сваіх работах мінскую інтэлігенцыю таго часу. Але ў гісторыю сусветнага мастацтва ён увайшоў як першы настаўнік двух знакамітых мастакоў парыжскай школы – Хаіма Суціна і Міхаіла Кікоіна, стаўшы часткай іх ранняй біяграфіі. Сам Кругер застаўся сціплым мастаком “другога плана”, але пачатак яго няпростага шляху быў шматабяцальным. Нават бліскучым.

Ано з выданняў серыі "Славутыя мастакаі з Беларусі" прысвечана жыццю і дзейнасці нашага славутага земляка Язэпа Драздовіча.

mastaki-2015.01.15-6Язэп Драздовіч=Язеп Дроздович=Yazep drozdovich. – Мінск: Беларусь, 2013. – 60 с.

 

 

 

 

 

 

 

Усіх, хто цікавіцца беларускім мастацтвам, жыццём творчай інэлігенцыі канца ХІХ - сярэдзіны ХХ ст. запрашаем у Глыбоцкую раённую бібліятэку.

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 69

За тыдзень 649

За месяц 2370

Усяго 39205

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-29

Зарэгістравалася: 165