Займальнае хоббі Таццяны Цітовай

001 01Зіма  вымушае чалавека запаліць агонь, надзець цеплыя шкарпэткі, заварыць кубачак духмянай гарбаты, накінуць на плечы мяккі плед і заняцца любімай справай...  А яна ў кожнага розная ... Прагляд  тэлевізара, чытанне, вязанне...

 

 

Titova TatyanaХоббі Таццяны Цітовай, работніка Глыбоцкай раённай бібліятэкі – рукадзелле. А гэта - вязанне спіцамі і шыдэлкам адзення і лялек, майстраванне штучных кветак з тканіны і паперы, бісерапляценне, вышыванне... Свайму любімаму занятку Таццяна аддае ўвесь вольны час.

Майстэрства ёй перадалі матуля з бабуляй, а развіваць талент ТаццянаIMG 20170217 083244 пачала сама, праз кнігі, часопісы, інтэрнет. Так з-пад умелых рук сталі з’яўляцца не толькі шалікі, шапкі, світары, сурвэткі.

 

 

 

 

 

IMG 20170217 083320Падушкі, лялькі, пінеткі, любая рэч падуладна ёй і можа быць ўвасоблена спіцамі або шыдэлкам. Талент і фантазія пабуджае Таццяну  вывучаць і спалучаць розныя тэхнікі рукадзелля. У будучым яна плануе заняцца біжутэрыяй. Бусы, калье, браслеты, бутаньеркі можна рабіць з рознага матэрыяла, поле дзейнасці вялікае...  

Вясна абуджае не толькі прыроду, алі і людзей... Першыя промні веснавогаIMG 20170217 083652 сонейкая асвятляюць мілыя рукатворныя вырабы, якія ў халодным зімовым святле глядзеліся па-іншаму.

 

 

 

 

 

 

IMG 20170217 084140Разам з вясной прыходзяць святы. Калі вы яшчэ не выбралі падарункі сваім родным і блізкім – дзядулям, бацькам і сыночкам,  бабулям, матулям і дочкам, сябрам і любімым – завітайце на выставу-кірмаш “Падарункі для каханых”. Там, сярод цудоўнейшых штучных вырабаў майстроў Глыбоцкага Дома рамёстваў, можна знайсці і работы Таццяны Цітовай.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173