:

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Таісіі Роліч у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

IMG 3256 01У нядзелю, 22 студзеня 2017 года, Падсвільская гарпасялковая бібліятэка ў чарговы раз сабрала прыхільнікаў роднай мовы, аматараў беларускай літаратуры ва ўтульнай чытальнай зале. У мястэчку літаратурнае жыццё віруе – з’яўляюцца новыя імёны, нараджаюцца новыя творы, выдаюцца новыя кнігі.

IMG 3256Французскі пісьменнік Антуан дэ Сэнт-Экзюперы мудра заўважыў: «Самая большая роскошь – это роскошь человеческого общения». Сапраўды мудрыя словы! Нам застаецца толькі знаходзіць пацверджанне ім у жыцці! Зносіны з таленавітым чалавекам - падвойная раскоша. Галоўнае – убачыць, заўважыць яго і своечасова сказаць яму “дзякуй” за шчырасць душы, за ўменне дарыць свой талент бескарысліва, за тое, што ён жыве на свеце і робіць дабро.

Як правіла, дзіўнае заўсёды побач

IMG 3262Таіса Міхайлаўна Роліч – наша зямлячка і знаёма нам як настаўніца. Гэта прыгожая, светлая, добрая жанчына ў сваім жыцці не прыпыняецца ні на крок, яна знаходзіцца ў пастаянным пошуку. Не так даўно мы дзівіліся на маляваныя карціны Таісы Міхайлаўны. Прыемным адкрыццём для нас стала тое, што Таіса Міхайлаўна піша вершы. Напрыканцы 2016 года з’явілася на свет яе літаратурна-музычная праца – “Мой сонечны май” – так завецца аўтарскі зборнік, у якім сабраны тэксты вершаў, а таксама ноты песен Таісы Міхайлаўны.

IMG 3266Вершы Таісы Роліч – лірычныя, мілагучныя. “Лірас” у перакладзе з грэчаскай мовы – “душа”.  Якая душа, такія і вершы. У кожным з нас жыве паэт, трэба толькі адчуць, заўважыць… Вельмі цікава было даведацца нам і ўсім прысутным, як з’яўляюцца вершы… Таіса Міхайлаўна ўсё жыццё адпрацавала настаўніцай дакладных навук – матэматыкі і фізікі. Але ж нічога ў жыцці не бывае выпадковага. Усё мае свае карані, вытокі…  З дзяцінства вынесла Таіса Міхайлаўна і пранесла праз усё жыццё любоў да родных мясцін. Амаль усе пытанні, якія хвалююць жанчыну – у яе вершах. “Шабаны”, “Падсвілле – мая радзіма”, “Бацькаў сад”, “Бабулін хлеб”, “У кожнага свой унутраны рай”, “Мая любоў цячэ крынічанькай” і шмат іншых.

IMG 3299Роздум пра жыццё і свет, пра сябе ў гэтым свеце, пра глыбіні і складанасці чалавечай душы, пра няпросты шлях да ўдасканалення – вось, што складае змест зборніка вершаў “Мой сонечны май”.

Беларусь багата не проста прыгожымі, а вельмі прыгожымі чароўнымі мясцінамі. Хоць гэта адвечная прыгажосць роднай прыроды ўжо апета многімі паэтамі і пісьменнікамі, Таіса Міхайлаўна не абмінула гэту тэму. У зборніку змешчана некалькі вершаў, якія з выключнай цеплынёй прысвечаны навакольнай прыродзе, роднай зямлі. Трэба адзначыць, што рэспубліканскі часопіс “Родная прырода” неаднаразова на сваіх старонках змяшчаў вершы нашай таленавітай зямлячкі.

IMG 3305Аўтар спрабуе сябе ў напісанні гумарыстычных твораў. Часопіс “Вожык” на сваіх старонках у 2015 годзе (№6)  надрукаваў гумарыстычны верш Таісы Роліч “Лыжы на мора”.  “Вясёлы слоўнік”. Ці задумляліся вы, што азначае слова СПРАВАЗДАЧА – (адказ: дачныя клопаты).

 

 

IMG 3308Вершы перапоўнены высокімі пачуццямі, глыбокім лірычным настроем і яркай музычнасцю. Менавіта гэта і прыцягнула ўвагу кампазітараў-песеннікаў Падсвілля, Глыбокага, якія пачулі і занатавалі мелодыі гэтых непаўторных паэтычных радкоў. Аўтар сама адчувае мелодыю сваіх вершаў. Першым, да каго звярнулася Таіса Міхайлаўна, быў Уладзімір Бурэнь. Некалькі песен Уладзімір паклаў на ноты, апрацаваў. Таксама вялікую дапамогу аказала Ірына Юр’еўна Харэвіч якая таксама некалькі песен паклала на ноты, апрацавала.

IMG 3287

Ганна Казіміраўна Шакола напісала і разам са сваёй дачушкай і ўнукамі выканала адну з песен на словы Таісы Міхайлаўны “Дочки-матери” на творчай сустрэчэ, якая адбылася ў Глыбокім  на “Вішнёвым фестывале”. Гэта выступленне можна знайсці ў інтэрнэце.

 

 

IMG 3297Эмацыянальна і пранікнённа прачыталі некалькі вершаў Таісы Роліч Любоў Міхайлаўна Нікіціна, Святлана Паўлаўна Яцкоўская. Гучалі песні ў выкананні Уладзіміра Уладзіміравіча Бурэня, Ірыны Юр’еўны  Харэвіч, настаўнікаў музычнай школы мастацтваў, вакальнай групы “Падсвільчанка”. На сустрэчу прыйшлі былыя калегі Таісы Міхайлаўны, каб у чарговы раз парадавацца новым поспехам таленавітай зямлячкі.

 

IMG 3314Яшчэ раз віншуем Таісу Міхайлаўну з выхадам у свет зборніка вершаў. Мы ўпэўнены, што гэта кніга будзе не апошняй у яе жыцці!

Творчага плёну, добрага здароўя, шчасця і радасці Вам, Таіса Міхайлаўна!

IMG 3319IMG 3326

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 41

За тыдзень 121

За месяц 300

Усяго 40941

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-09

Зарэгістравалася: 177