Выстава вырабаў Луізы Дзіковіч “Сабе ў радасць, людзям на дзіва”

IMG 2797 01

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка арганізавала чарговую выставу дэкаратыўна-прыкладных работ сваіх аднасельчан. На гэты раз наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з работамі Дзіковіч Луізы IMG 2814Барысаўны, якія прадстаўлены на выставе “Сабе ў радасць, людзям на дзіва”. 

Нам вельмі прыемна прадставіць актыўную чытачку, сціплую, добрую гаспадыню, пяшчотную бабулю і прабабулю.

З дзяцінства маленькую Луізу прывучаліда працы. Па парадзе маці Луіза Барысаўна скончыла курсы кройкі і шыцця, самастойна авалодала ўменнем вязаць. Далейшае жыцце паказала, што матчын клопат аб дачушцы спатрэбіўся ей у жыцці. У складаныя часы яна  шыла і вязала для ўсёй сям’і - ад паліто да шапак, не кажучы аб сукенках, спадніцах і блузачках.

З гэтага і пачалася творчасць.  Напрамак у дэкаратыўна-прыкладной творчасці -  пэчворк зацікавіў майстрыху і з-пад яе рук выйшла шмат цікавых твораў. Старыя паліто ператвараюцца ў шматколерную коўдру з васьмівугольнікаў, былыя сукенкі і блюзкі – у дываны і накідкі на крэслы, па якіх плывуць лебедзі. А іншыя тканіны знайшлі “другое” жыццё ў маляўнічых палавічках, кожны з якіх мае сваю тэму, фарбы, асабісты малюнак і нават сваю назву: “Кропля”, Лімоннае дрэва”, “Масленіца”, “Лясная паляна”, “Зорная ноч”, “Макі”, “Калейдаскоп” і інш.  

Кажуць, што калі рукі заўседы заняты працай, то яны ўжо не працуюць, а створаюць прыгажосць. Дзякуючы таленту, умелым рукам, творчаму погляду, шчодрай душы і гасціннасці Луіза Барысаўна шмат работ падаравала сябрам, родным і блізкім. Яе работы ўпрыгожваць пакоі  нават у Маскве.

IMG 2797Луіза Барысаўна пастаянная сяброўка падсвільскага клуба майстроў “Спадчына”. За актыўны ўдзел у рабоце клуба і выставачнай дзейнасці Луіза Барысаўна ўзнагароджана медалём “Залатыя Рукі”.

Падтрымаць Луізу Барысаўну, паўдзельнічаць у адкрыцці выставы і падзівіцца на яе работамі прыйшло шмат знамых, якія шчыра віншавалі яе і дарылі ёй кветкі!

 

 

 

 

IMG 2799IMG 2800IMG 2812

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 20

За тыдзень 209

За месяц 655

Усяго 47270

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186