:

Творчая сустрэча з майстрам Марыяй Віктараўнай Фурс

1031 01

Бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе можна узяць што-небудзь пачытаць, але сабрацца, пагаварыць або сустрэцца з цікавым, творчым чалавекам.

P3170016Вось такая сустрэча адбылася нядаўна ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай раённай бібліятэкі з майстрам па вязанні, пашыву ляляк Марыяй Віктараўнай Фурс.

 

 

 

 

 

P1360739А напярэдадні 8 сакавіка ў файе бібліятэкі адкрылася выстава яе вырабаў пад назвай “Рукам работа – душы радасць”. Тут можна ўбачыць лялькі – бабулькі з добрай і цёплай усмешкай, лялькі-абярэгі, казачных герояў, Дзеда Мароза са снегавіком, малпы. Лялькі розныя па памерах, па знешняму выгляду, але вельмі прыгожыя і добрыя. У кожнай ляльцы адчуваецца свой характар – дабрыня, хітрынка, прыветлівасць. Убачыўшы такіх незвычайных лялек, вельмі захацелася запрасіць майстра ў бібліятэку.

 

 

 

 

P3170005І такая сустрэча адбылася. Марыя Віктараўна Фурс – адкрытай душы жанчына, апантаны чалавек, цікавы суразмоўца. Яе прыемная ўсмешка не зыходзіць з твару. Нарадзілася яна на Міёршчыне ў вялікай і дружнай сям’і Фурсоў. Праз пэўны час сям’я пераехала у Празарокі. У дзяцінстве дзяўчынка вельмі любіла маляваць, таму пасля заканчэння школы спрабавала паступіць у Мінск у Акадэмію мастацтва, але прафесійна намаляваць нацюрморт не ўдалося. Яе запрасілі ў Магілёўскае вучылішча хімікаў. З пераездам у Наваполацк, закончыла тэхнікум. Амаль палову жыцця адпрацавала на Полацкім заводзе "Шкловалакно", спачатку рабочай, а потым майстрам цэха. Маючы вялікія творчыя і арганізатарскія здольнасці, Марыя Віктараўна часта была рэжысёрам, сцэнарыстам, вядучым розных свят, мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў калектыве.

P3170006P3170009Калі выйшла на заслужаны адпачынак, пачала займацца творчасцю. Спачатку вязала, шыла, але гэта было не тое. Яе зацікавілі лялькі. Прайшоўшы вучобу ў вялікіх майстроў-лялечнікаў, гэта работа ёй вельмі спадабалася. “Ні хвілінкі без працы. Бывае, так захопіць лялька, што забываюся нават паесці. Калі пачала працу, яе трэба адразу ж закончыць”, – так расказвала майстрыха.

 

У канцы сустрэчы для прысутных Марыя Віктараўна паказала відэамайстар-клас ад пачатку да канца як ствараецца лялька. Вялікую павагу да майстрыхі выклікала дасканаласць вырабаў, акуратнасць сцяжкоў, дэталёвая праработка твараў, касцюмаў, упрыгожванняў. Адразу бачна – сапраўдны майстар сваёй справы!

Захапіў усіх і яе расказ пра іх вялікую, дружную і творчую сям’ю. У сям’і Фурсоў было дзесяць дзяцей: шэсць дачок і чатыры сыны. Цяпер сям’я павялічваецца: пляменнікі, унукі, праўнукі.

P3170012P3170013І большасць з іх творчыя людзі: хто майструе, хто іграе на музычных інструментах, хто піша вершы. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – песня, вельмі любяць спяваць. Калі збіраюцца ўсе разам у бацькоўскім доме (цяпер там жыве Марыя Віктараўна з мужам), арганізоўваюць касцюміраваныя вечарыны, танцы, а іх звонкія песні чуваць далёка.

 

P3170008Хай жа у гэтай сям’і будзе мір і спагада, здароўе і дабрабыт. А Марыі Віктараўне і надалей творчага натхнення, здзяйснення ўсіх задум і і жаданняў.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 41

За тыдзень 122

За месяц 301

Усяго 40942

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-09

Зарэгістравалася: 177