:

Выстава творчых работ Алены Сяргееўны Арцімёнак ”Я хачу тварыць”.

01 01

 

456123Напярэдадні міжнароднага Дня жанчын Падсвільская гарпасялковая бібліятэка ізноў сабрала разам прыхільніц прыгожага. Адбылося адкрыццё выставы ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Спадчына”, уладальніцы звання “Майстар – залатыя рукі”, інтэлектуалкі, дызайнера, творчай жанчыны, цудоўнай маці і гаспадыні, навогул – проста прыгажуні – Алены Сяргееўны Арцімёнак ”Я хачу тварыць”.

 

 

 

IMG 2381Карэнная жыхарка нашага пасёлка, Алена вырасла ў інтэлегентнай,творчай і працавітай сям’і. Мама, Кацярына Паўлаўна, працавала лабарантам на Двінскай экспераментальнай базе Інстытута леса, вельмі любіла і любіць вырошчваць вулічныя кветкі. Разнаквецце каля хаты заўсёды радавала вока родным і суседзям. Тата, Сяргей Сяргеевіч, працаваў там жа, вядучым навуковым супрацоўнікам. Таму, што праца была звязана з дрэвамі, любіў займацца садоўніцтвам, сам прышчэпваў дрэвы, разводзіў ябланевыя і грушавыя культуры. А вось бабулі, Алена Іванаўна і Ніна Матвееўна, займаліся рукадзеллем - вышывалі гладдзю. У хаце ўсё было ў вышываных кветках: падушкі, абрусы, сурвэткі, прасціны – усё радавала вока. Напэўна, менавіта бабуліны вышаўкі захаваліся яркай плямай у дзіцячай памяці, каб праз шмат гадоў праявіцца ў творчасці ўжо дарослай Алены Сяргееўны.

 

IMG 2336Чалавек, калі ён таленавіты, то таленавіты ва ўсім, але часам мы не ведаем якія здольнасці заклаў нам Вялікі Творца. Нейкія з іх, пряўляюцца ў дзяцінстве і ўдасканальваюцца ўсё жыццё, а нейкія – праяўляюцца ўжо ў сталым узросце, але каб яны прачнуліся патрэбен маленькі штуршок, нечаканыя сустрэча, зусім неверагодныя абставіны і тады магутным патокам выліваецца з нас тое, што было невядома дагэтуль самому сабе.

IMG 2384Заняткі вышыўкай у  Алены Сяргееўны пачаліся, калі яна працавала і давала ўрокі працы ў Перадольскай школе. Звычка настаўніка ўсё рабіць граматна і дасканала падштурхнула яе да сустрэчы з Аленай Іванаўнай Мацюшонак, майстрам-метадыстам Падсвільскага Дома рамёстваў, удзельніцай клуба “Спадчына”. Убачыўшы вышытыя карціны майстра, Алена сказала сабе: “Хачу!”, - а калі ў творчага чалавека гучыць гэтае слова, то ўсе перешкоды знікаюць у момант. Майстар-клас ў Алены Іванаўны яна брала не аднойчы, вышывала не гледзячы на час, не зважаючы на стому і сон, нават усю ноч да рання, бо хацелася як мага хутчэй навучыцца рамяству.

 

IMG 2391Першыя работы (“Золушка”) былі не складаныя, з малой колькасцю колераў, з памылкамі, але яны самыя дарагія для Алены, бо імі здзіўляліся першыя гледачы: родныя, блізкія, суседзі, сябры, таму пазіраючы на іх ў мастачкі ўсплываюць пачуцці першай захапляльнасці і радасці, першай усхвалявальнасці і гонара, пачуцці першых дасягненняў. Гэтыя работы не раз выстаўляліся на выставах “Падсвільскага світанка”, Глыбоцкага Дома рамёсел, раённых выставах сярод школ.

Маладая настаўніца так захапілася вышываннем, што "заразіла" сваёй творчасцю і дзяцей. Работы выхаванцаў неаднойчы выстаўляліся на раённых шеольных выставах адзначаліся граматамі. 

 

  IMG 2395Для творчасці галоўнае - адзнака і, калі яна высокая, ёсць стымул тварыць далей. І майстрыца тварыла, не шукала лёгкіх шляхоў у вышыўцы, некаторыя схемы знаходзіць нават у замежных часопісах.Наступныя карціны былі больш складаныя: змянілася канва, а з ёй і крыжыкі сталі мяльчэйшымі, змяняецца складанасць малюнка, бярэцца малюнак з большай колькасцю колераў і адценняў...

 

 

 

 

IMG 2398Творчы напор, захапленне, натхненне і ўзбуджанасць – вось што мы адчулі ў размове з Аленай Арцімёнак пад час адкрыцця выставы. Тыя ж пачуцці мы адчуваем гледзячы на вышытыя карціны майстра.

 

 

 

 

IMG 2385На адкрыццё выставы работ Алены Сяргееўны прыйшлі госці, калегі і сяброўкі. А чытатачы бібліятэкі маюць магчымасць пры кожным наведванні дасканала разгледзіць рукатворнае мастацтва.

 

 

 

 

 

IMG 2392IMG 2390IMG 2326

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 41

За тыдзень 122

За месяц 301

Усяго 40942

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-09

Зарэгістравалася: 177