Выстава навагодніх вырабаў “Рукам работа – душы радасць” у Празароцкай сельскай бібліятэцы

PC110167 01

На мінулым тыдні наша бібліятэка парадавала сваіх наведвальнікаў выставай навагодніх вырабаў Фурс МарыіPC100158 Віктараўны “Рукам работа –душы радасць”. Выстава - сапраўдны казачны падарунак наведвальнікам бібліятэкі напярэдадні Новага году. Незвычайна прыгожыя,  ласкавыя і, калі можна так сказаць, утульныя лялькі, дораць чытачам бібліятэкі вясёлы настрой і душэўную раўнавагу.

Марыя Віктараўна Фурс часта праводзіць у бібліятэцы майстар-класы па вырабу лялек. Тым самым яна не толькі вучыць дзяўчынак майстэрству валодання іголкай. Яна  выхоўвае ў дзяўчат эстэтычны густ, фарміруе адносіны да лялькі не толькі як да дзіцячай забаўлянкі, але і як абярэга для кожнай сям'і і хаты, знаёміць з філасофскім светаўспрыманнем беларусаў. 

PC110165Шыццём Марыя Віктараўна займаецца ўжо другі год. Аднойчы яна зразумела, што ўпрыгожыць дом і зрабіць яго ўтульным можна сваімі рукамі з агульнадаступнай ды падатлівай сыравіны. Так з’явіліся шытыя цацкі - лялькі-абярэгі, казачныя героі, забаўныя ўпрыгожванні. Другасны матэрыял у руках майстрыхі ператвараецца ў прыгожыя і патрэбныя рэчы. Сёння ў яе калекцыі больш сотні работ розных памераў і формаў—ад самых маленькіх да самых аб’ёмных. І сярод іх няма ніводнай падобнай адна на другую. Але, хоць яны і розныя, сэнс у іх заўсёды адзін: пажаданне дабрабыту і шчасця!

Вынік яе работ можна пабачыць у чытальнай зале і ў дзіцячым куточку Празароцкай бібліятэкі. Гэтая выставаPC110167 навагодніх вырабаў здзіўляе, выклікае добрыя святочныя эмоцыі і цікаўнасць наведвальнікаў.

Запрашаем усіх да нас у бібліятэку!

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173