Таленавітыя нашчадкі Празароцкага краю

001Штогод Празароцкая сельская бібліятэка праводзіць цыкл мерапрыемстваў да дня нараджэння знакамітага земляка А.Ц.Буйніцкага.

Сярод іх - знаёмствы з краязнаўчымі выданнямі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі творчасці мясцовых умельцаў.

Сёлета чытачы бібліятэкі мелі магчымасць грунтоўна пазнаёміцца з кнігамі "Глыбоччына: P2040155ілюстраваны летапіс краю" і "Глыбоччыны духоўнасці глыбіні", з  выставай работ мясцовых умельцаў “Майстры Празароцкай зямлі”. Свае работы прадставілі Фурс Марыя Віктараўна і Крупко Валянціна Мікалаеўна.P2040153DSC02835

 

 

 

 

01

 

 

 

Марыя Віктараўна Фурс вылучаецца працавітасцю, добразычлівасцю, аптымістычным настроем, схільнасцю да творчасці. Яе захапленне – кулінарыя, кветкаводства, вышыванне, шыццё кастюмаў для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, вязанне. Асобна стаяць самаробныя лялькі-абярэгі, якія ў даўнія часы беражліва захоўвала кожная вясковая сям’я.

 

У вялікай PA240658колькасці яе работ ёсць лялькі-захавальніцы дабрабыту ў хаце, лялькі-памочнікі і добрыя дарадцы ў сямейных справах. Марыя Віктараўна гэтаму майстэрству навучылася сама, дзякуючы ўласнай фантазіі і ўмелым рукам. Усе яе работы напоўнены пазітыўнай энергіяй і шчырай любоўю.

 PA240660Яна неаднаразова праводзіла майстар-класы ў Празароцкім дзіцячым садку і школе, у мясцовай бібліятэцы. Дзеці і дарослыя дзівяцца таму, як з "бросовых" матэрыялаў Марыя Віктараўна вырабляе адмысловыя сувеніры. Багата прадстаўлены ткацкія і вышыванныя работы Марыі Віктараўны.

 

 

P2050187P2220347Марыя Мікалаеўна Крупко – шчаслівы чалавек ва ўсіх жаночых іпастасях: дачкі, жонкі, маці. А яшчэ яна - майстар па шыццю, вязанню, кулінарка і спявачка. Для сваіх вырабаў Марыя Мікалаеўна выкарыстоўвае розныя матэрыялы – тканіну, бісер, ніткі, паперу, стужкі. Укладаючы часцінку душы і напаўняючы вырабы станоўчай энергетыкай у яе руках усё ператвараецца ў мастацкія творы. Біжутэрыя -  заколкі, абручы, пярсцёнкі, завушніцы ў выглядзе кветак, чаравічкі, сумачкі і розныя іншыя ўпрыгожванні зачароўваюць юных дзяўчатак сваёй прыгажосцю.

Марыя Мікалаеўна шчодра дзеліцца сакрэтамі рукадзелля з наведвальнікамі Празароцкай сельскай бібліятэк. Майстар-класы Марыі Мікалаеўны цікавяць як дзяцей, так і дарослых. Да таго ж яна актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Празароцкага СДК. Даўні і верны сябар бібліятэкі, яна любіць перачытваць класічныя творы і заўсёды цікавіцца  навінкамі сучаснай літаратуры.

03P2220359Работы празароцкіх майстрых заўсёды ярка і жыццярадасна ўпрыгожваюць панадворкі сельсавета на раённых святах.

Запрашаем у Празароцкую сельскую бібліятэку пазнаёміцца з выставай работ нашых землякоў “Майстры Празароцкай зямлі”!

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 23

За тыдзень 19

За месяц 1357

Усяго 40594

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-03-30

Зарэгістравалася: 173