Выстава "Прысвячэнне Язэпу Драздовічу" у Глыбоцкай раённай бібліятэцы

01 Vystava Спяшаемся запрасіць у Глыбоцкую раённую бібліятэку НЕчытачоў! Бо чытачы ўжо паспелі пазнаёміцца з выставай акварэлі, графікі і фатаграфіі, якая размясцілася ў бібліятэцы. 

У мінулым годзе з 29 ліпеня па 3 жніўня ў Глыбокім праходзіў мастацкі пленэр. Удзельнікамі і арганізатарамі гэтай мастацкай падзеі выступілі мінскія мастакі, выпускнікі кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Глыбокае для плэнеру было абрана з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння  Язэпа Драздовіча. 

На выставе прадстаўлены работы ў трох тэхніках – акварэль, графіка і фатаграфія. Замалёўкі нашага горада, яго будынкаў, храмаў, ваколіц, азёрныя хвалі і шолах трыснёгу - у акварэльных работах  Ніны Маргаевай, Таццяны Анушка і Веры Каўзановіч. 

Графіка прадстаўлена двума работамі Галіны Флікоп-Світа. У гэтых работах колішняя вуліца Копцеўская вядзе нас да храмаў, якія нібыта анёлы ў нябёсах, апякаюць і ахоўваюць нас. 

Фотатрыпціх “Су-тварэнне. Неба” Кацярыны Малама нараджае думку аб тым, што душы нашы прыходзяць у цела з Космасу, там мы берым духоўныя веды. А Зямля дае фізічную моц...

"У сваіх натурных работах мы імкнуліся перадаць і цікавы рэльеф мясцін, дзе на ўзгорках узвышаюцца храмы і праглядаюцца з усіх бакоў і кірункаў; і рытмы стрэх хатаў, якія добра бачныя з вышыні, і гульню святла і ценю, што выразна назіралася ў гэтыя спякотныя дні, і маляўнічыя заходы сонца над возерам Кагальным, а таксама адлюстраванні дрэваў у вадзе сажалкі мясцовага дэндрапарку. Разнастайнасць матываў і вобразаў, якая нас напаткала ў Глыбокім, пасадзейнічала нашай надзвычай плённай працы і прывяла да добрых вынікаў", - распавяла яго арганізатар і ўдзельніца Галіна Флікоп-Світаhttp://catholicnews.by/mastacki-plenjer-u-glybokim-jubileju-jazjepa-drazdovicha-prysvjachaecca/ 

Прыемна, што Глыбокае паўстае перад намі розным - лёкім і празрыстым, жыццярадасным і задуменным, са сваёй архітэктурай і азернымі відарысамі. Спадзяёмся, што настане той час, калі фонд бібліятэкі папоўніцца альбомам "Глыбокае ў творах жывапісу". 

Удзельнікамі адкрыцця выставы былі бібліятэкары сельскіх бібліятэк раёна, супрацоўнікі Глыбоцкага дома рамёстваў. Як заўсёды, найбольш спадабаўшыеся работы наведвальнікі выставы могуць адзначыць стыкерамі.

28 лютага 2019 г.

DSC 4256DSC 4268DSC 4272DSC 4274DSC 4277IMG 8afda2d03f8dc47bb9d90d0efe2b9850 VIMG aa2f2f376f3231b637664326fe802b3e VIMG bfde7b8621404fb43d9faeabd5112f6e V

image 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 20

Учора 23

За тыдзень 61

За месяц 306

Усяго 45959

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-12

Зарэгістравалася: 182