imag976

 

    «Мальчишки и девчонки, а также их родители…» пад такой назвай прайшоў бібліятэчны гульнядром у Шунеўскай бібліятэцы, прысвечаны Дню сям’і.

         Удзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве чатыры сям’і- Аксяновіч,Заблоцкіх,Бялянка і Хрол. У сяброўскай атмасферы, за кубачкам гарбаты бацькі і дзеці дзяліліся сваімі сямейнымі сакрэтамі, спявалі песні пра сям’ю, прымалі ўдзел у конкурсах. За правільныя адказы  кожная сям’я атрымлівала бонус – цукерку.  

Пачалася сустрэча з   расказаў  пра сямейныя традыцыі, пра свае захапленні. Так, цікава было  даведацца, што сярод прысутных ёсць і аматары рыбачыць усёй сям’ёй, аматары веласіпедных прагулак, ёсць тыя, хто захапляецца настольнымі гульнямі, ладзіць паездкі ў кіно і на розныя раённыя святы ….DSCF2734

       Удзельнікі мерапрыемства змагаліся ў складанні прыказак і прымавак пра сям’ю, выконвалі хатнія заданні па рускай мове, музыцы і матэматыцы. Цікава прайшоў конкурс “Ці ведаю я сваё дзіця?”. Пытанні былі адрасаваны бацькам, а іх адказы звяраліся з адказамі дзяцей.DSCF2736

       Вясёлыя хвілінкі падарылі сем’і, расказаўшы гумарыстычныя выпадкі са свайго жыцця.

       Удзел у кулінарным конкурсе не выклікаў цяжкасцей ні ў дзяцей, ні ў бацькоў. Усе паспяхова з ім справіліся. Выклікалі добрыя ўсмешкі гумарыстычныя загадкі бліц-размінкі.DSCF2739

     DSCF2742   Будавалі і  “Дом сваіх мар”. Кожны пад дахам  свайго дома пажадаў бачыць мір, спакой, дастатак, любоў і згоду. 

Завяршылася свята цэрымоніяй узнагароджання. Дарослыя атрымалі медаль “За актыўны ўдзел”, а дзеці  - “За старанне”. Самым актыўным дасталося больш салодкіх бонусаў.DSCF2745

       Сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага з нас. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Мерапрыемства дапамагло яшчэ больш аб’яднаць дзяцей і бацькоў, зрабіць крокі да ўзаемаразумення і адзінства, зразумець, што толькі разам, толькі праз давер і павагу можна быць лепшымі, дабівацца поспехаў, перамагаць.DSCF2748

     22 мая 2019 г. Заг.бібліятэкі Нікіфаровіч І.Ф.           

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2024 gk

80 god vuzvalennya Belarusi

forum 2024

bazar 2024g

mchs

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 171

Учора 198

За тыдзень 777

За месяц 2937

Усяго 139098

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-04-18

Зарэгістравалася: 283