Гістарычны экскурс «Мужеству далёкому – поклон», прымеркаваны да 60-годдзя ўстанаўлення помніка на брацкай магіле воінаў і партызан у г.п.Падсвілле, правялі ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
У далёкім 1962 годзе ўдзячныя нашчадкі ў знак памяці і пашаны 101 воіна і 11 партызан, устанавілі помнік на іх брацкай магіле ў г.п. Падсвілле.
Постаць салдата, які, схіліўшы галаву, трымае вянок, сімвалізуе ўсенародную памяць аб усіх загінуўшых на палях Вялікай Айчыннай вайны і ў тыле ворага, аб тых, хто аддаў самае каштоўнае – сваё жыццё ў імя Радзімы.
У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы захоўваюцца матэрыял аб героях, якія знайшлі апошні прытулак на падсвільскай зямлі.
На мерапрыемстве прысутнічала Выдатнік народнай асветы БССР, Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Максімаўна Наваенка. Зоя Максімаўна – дзіця вайны, расказала падлеткам, што давялося перажыць у цяжкія ваенныя часы. Аб дзіцячым успрыманні вайны яна падрабязна напісала ў кнізе «Детство в тумане войны».