Прэзентацыя кнігі М.Маляўкі "Сядзіба, альбо хата з матчынай душой" у Азярэцкай бібліятэцы музеі- этнаграфіі

Azarcy P1070722 01

23 снежня ў Азярэцкай бібліятэцы музеі- этнаграфіі для вучняў пачатковых класаў было зладжана мерапрыемства па кнізе М.Маляўкі “Сядзіба, або Хата з матчынай душою”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат для іх невядомага пра спадчыну беларусаў – сядзібу, якую атрымалі мы ад продкаў.Дзеці з цікавасцю слухалі пра інтэр'ер беларускай хаты,пра "чырвоны кут","бабін кут", іх значэнне для нашых продкаў.

У дадатак маленькія госці пачулі пра гісторыю сваёй маленькай радзімы – вёску Азярцы, пра знакамітых людзей гаспадаркі, былога ўладальніка маёнтка Азерцы – Аскерку. Бібліятэкар расказала як  жылі, працавалі, чым займаліся, якімі прыладамі працы карысталіся мясцовыя жыхары ў мінулым.

Далейшае знаёмства працягвалася ў музеі этнаграфіі. Удзельнікі мерапрыемства па чарзе выцягвалі цыдулькі з апісаннем старажытнага працоўнага дзеяння (напрыклад, змалоць зерне на крупы) і павінны былі знайсці ў этнаграфічным куточку прадметы працы, пры дапамозе якіх гэты працэс можна ажыццявіць.

Застаўся час і на гульню “Беларускія гаспадынькі”, падчас якой дзеці паказалі свае спрыт і ўменне.

Мышкоўская Т.А., 2016

P1070726

P1070721P1070729

P1070719

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 22

За тыдзень 111

За месяц 155

Усяго 45808

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182