Бібліяноч ў Дзень бібліятэк у Глыбоцкай бібліятэцы сямейнага чытання

Clipboard01

 Здзейснілася! Масштабная "Бібліяноч-2016", прымеркаваная да Году культуры і Дня бібліятэк   у другі раз сабрала аматараў чытання і кнігі ў  Бібліятэцы сямейнага чытання.Адкрыў мерапрыемства тэатр моды "АЛІСА"  ДУА"Цэнтр дзяDSC 5734цей і моладзі Глыбоцкага раёна".З прывітальным словам  да гасцей звярнуліся дырэктар ДУК "Глыбоцкая ЦБС" Валянціна Спасібёнак і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Кацярына Багдановіч.

А потым усе разыйшліся па бібліятэцы,  у кожным куточку якой можна было знайсці сабе занятак па душы. Супрацоўнікі Глыбоцкага дома рамёстваў  правялі майстр-клас па выцінанцы і вырабе лялек,  а побач усе з задавальненем фатаграфаваліся з  калабкамі ля печкі.

DSC 5749У "Літаратурнай кавярні" быў поўны аншлаг!Каб выпіць кубачак кавы, трэба было адгадаць беларускую народную загадку ,  перакласці слова  з рускай мовы на беларуску ў крыжаванцы "Смак роднай мовы" альбо напісаць  беларускае слова для "Скарбонкі слоў на роднай мове".Жадаючых было шмат!

У дзіцячай бібліятэцы можна было патаньчыць, паспяваць караоке, пагуляць ў інтэлектуальныя і настольныя гульні і пафатаграфавацца ў рамцы "Всё дело в шляпе".Таты і мамы актыўна удзельнічалі ўсюды  разам са сваімі дзеткамі!

Жадаючыя маглі наведаць міні-музей аўтографаў, паглядзець спектакль па п'есе н.Гілевіча "Не гавары "гоп".Моладзь актыўна ўдзельнічала ў бібліякэшы "Таямніцы кніжнай паліцы" і паказала добрыя веды  па гісторыі Беларусі падчас інтэлект-рынга "Зямля пад белымі крыламі".

Зацікавіў многіх  і аповяд дырэктара турыстычнага агенства "ІнвестСпорт" Алены Альшэўскай пра турыстычныя маршруты па нашай Глыбоччыне і Беларусі.А самыя рызыкоўныя прынялі ўдзел у забегах вінаградных слімакоў.

Не праходзілі ўдзельнікі "Бібліяночы" і міма  выстаў "Бібліятэка: мінулае і сучаснае" ,"Листая страницы старых книг".Асабліва зацікавіла ўсіх выстава "Забытые "сокровища" из книг",на якой былі прадстаўлены розныя рэчы, якія чытачы выкарыстоўваюць замест закладак, а пасля забываюць іх ў кнігах.IMG 5792

Завяршылася "Бібліяноч-2016" смачнымі сустрэчамі з дэгустацыяй страў беларускай кухні "А на стале тым- рай ды годзе".

"Бібліяноч-2016" удалася і пакінула шмат добрых уражанняў і водгукаў чытачоў і гасцей свята.Спадзяёмся, што бібліятэка і надалей застанецца месцам цікавых і карысных сустрэч, а кніга заўсёды будзе патрэбнай!Падрабязны фотарэпартаж можна паглядзець на старонцы "Одноклассники" у групе "Глыбоцкая раённая бібліятэка"

 DSC 5729IMG 5888DSC 5803IMG 5795DSC 5743

 IMG 5921DSC 5762

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 22

За тыдзень 112

За месяц 156

Усяго 45809

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182