5 сакавіка ў гарадскім Доме культуры прайшла вытворчая нарада, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры за 2015 год.
Сярод бібліятэчных работнікаў у намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік” вызначаны:
Юркевіч Жана Браніславаўна – галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы” і
Сабачэўская Аліна Віктараўна – бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі.
Граматамі галоўнага упраўлення ідэлагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны:
Катовіч Валянціна Вікенцьеўна, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі, за высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ў раёне і
Цяліца Валянціна Уладзіміраўна, загадчык Шунеўскай сельскай бібліятэкі, за значны ўклад у арганізацыю якаснага бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва.
За якасную арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў горада і раёна Граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама атрымалі:
Якімовіч Людміла Мікалаеўна, бібліятэкар аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі,
Сайкоўская Ганна Ювінальеўна, бібліятэкар Бабічоўскай сельскай бібліятэкі.
Падзякі Глыбоцкага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі атрымалі: Пушкова Ала Вацлаваўна, бібліятэкар Пятроўшчынскай сельскай бібліятэкі, за шматгадовую і добрасумленную працу ў галіне культуры,
Баговіч Лідзія Васільеўна, вартаўнік Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі,
Лапа Алена Савельеўна, прыбіральшчык службовых памяшканняў Падсвільскай горпасялковай бібліятэкі, за добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў.