Навіны
“Думайте сами – решайте сами!”, — заклікала бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі
“Думайте сами – решайте сами”- пад такой назвай прайшла прафілактычная гутарка ў Запрудскай бібліятэцы. Мерапрыемства прыўрочылі да Міжнароднага дня адмовы ад курэння.
Галоўнымі наведвальнікамі сталі дарослыя і вучні сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, якія завіталі ў бібліятэку. Гаворка ішла пра адну з самых распаўсюджаных шкодных звычак – курэнне, і ўплыў яго на арганізм чалавека, асабліва на малады.
Школьнікі падзяліліся сваімі думкамі аб курэнні, сумесна з бібліятэкарам вызначалі негатыўныя наступствы ад ужывання тытуня і новамодных вейпаў для арганізма чалавека. А таксама падлічылі фінансавыя выгады для людзей, якія не “смаляць цыгарку”.
Дапоўніла мерапрыемства аднайменная выстава з кнігамі, тэматычнымі папкамі, буклетамі і лістоўкамі, якія больш раскрываюць тэму.


Бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі Гаравая Г.Р.
- 63
