Навіны
”Пенсия — время приключений“, — утверждают в Псуе
9 кастрычніка бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі арганізавала для актыўных чытачак святочную сустрэчу ”Пенсия - время приключений“, прымеркаваную да Дня пажылых людзей .

Пачалося мерапрыемства з цёплых слоў віншавання і пажадання добрага здароўя і доўгіх год жыцця, а затым госці бібліятэкі ўдзельнічалі ўцікавых конкурсах, гульнях, песеннай віктарыне.Дружна ўспаміналі прыказкі і вершы пра восеньскую пару. За кубачкам гарбаты з задавальненнем прысутныя дзяліліся сакрэтамі сваёй маладосці, прыгажосці, сваім вопытам выхавання дзяцей і ўнукаў, кулінарнымі прыхільнасцямі.Завяршылася мерапрыемства аглядам –знаёмствам з книжнай выставай “ Осенний книгопод ”. Не сакрэт, што людзі менавіта старэйшага пакалення, выхаваныя кнігай, застаюцца вернымі ёй на працягу ўсяго жыцця. Таму бібліятэкар пастаралася падабраць менавіта тыя кнігі, якія атрымалі добрыя водгукі чытачоў.


Удзельнікі мерапрыемства пакідалі бібліятэку з зарадам бадзёрасці і станоўчых эмоцый.
Бібліятэкар Паўлоўская Г.М.
- 112
