Шунеўская бібліятэка сабрала разам тых, хто не лічыць гады
Відэа-падарожжа “Над Белай Руссю – белы бусел”
”Пенсия- время приключений“
Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Да Дня  пажылых людзей у Шунеўскай бібліятэцы прайшоў тэматычны вечар “Для тых, хто не лічыць гады”. ... Читать далее...
9 кастрычніка вучні 4”В” класа СШ №1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога адправіліся ў цікавае відэападарожжа па краіне Беларусь. ... Читать далее...
9 кастрычніка  бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі арганізавала  для актыўных чытачак святочную сустрэчу ”Пенсия - время приключений“, прымеркаваную   да Дня пажылых людзей . ... Читать далее...
В начале октября Глубокскую центральную районную библиотеку посетили ученики 9”Б‟ класса СШ №2 г. Глубокое имени П. Н. Свирко. ... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-14

Зарегистрировалось:

301

Сёння 510

Тыдзень 1,694

Месяц 7,831

Усяго 519,595

        Karaby 2 Патрыятызм выхоўваецца з дзяцінства. Менавіта ў гэтым узросце фарміруецца сяброўства і калектывізм, павага да родных і суседзяў,  адказнасць за сваю сям’ю, краіну і іх будучыню.

         Пра гэта вялі гаворку работнікі Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба з вучнямі 4-7 класаў на патрыятычным уроку “Разам мы – адна краіна” 17 верасня. У ходзе ўрока дзеці абмеркавалі падзеі, якія сталі гістарычнай асновай свята, яго значэнне для сучаснай Беларусі, важнасць адзінства беларускага народа для захавання незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Ад падзей мінулага паступова перайшлі да дасягненняў сучаснасці.
         Пад час мерапрыемства  ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Акварэль” чыталі вершы пра нашу сінявокую Беларусь.  А ў завяршэнне ўрока кожны навучэнец падзяліўся сваім меркаваннем, што ён лічыць сімвалам нашай краіны.

Karaby 5

        Але мала разважаць аб патрыятызме. Любоў да Радзімы і сваёй зямлі павінна праяўляцца ў справах. І  ўжо праз два тыдні, у пачатку кастрычніка, вучні Карабоўскай школы і бібліятэкары традыцыйна правялі дабрачынную акцыю "Возраст жизни не помеха" для жыхароў аграгарадка Карабы-2.

        Актыўныя чытачы бібліятэкі і ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Акварэль” павіншавалі землякоў сталага ўзросту цёплымі словамі і пажаданнямі моцнага здароўя, міру, дабрабыту і даўгалецця, аптымізму і чуласці родных і блізкіх. Уручылі ім невялікія, але прыемныя падаруначкі.
      Усе аднавяскоўцы атрымалі масу станоўчых эмоцый, адпачылі душой, забыўшыся аб праблемах, бо лепшы падарунак для пажылога чалавека, гэта ўвага і добры настрой!

Karaby 1Karaby 3

Заг. Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуб Спалівіс Л.Ф