Навіны
Дзень адчыненых дзвярэй у Удзелаўскай сельскай бібліятэцы
Ці ведаеце вы, што есць адзін дзень у гаду, калі… , не, не мары збываюцца, а заўсёды адчынены дзверы ў бібліятэку?!
Так, 15 верасня адзначаецца дзень бібліятэк Беларусі. І па ўсёй краіне дарослыя і юныя, даўнія і новыя, бесклапотныя і мэтанакіраваныя, сур’ёзныя і гумарныя чытачы ідуць на сустрэчу з кнігамі і бібліятэкарам.
Такая сустрэча адбылася і ў Удзелаўскай сельскай бібліятэцы.
Вучні другога класа Удзелаўскай школы наведалі бібліятэку. Бібліятэкар раскрыла для школьнікаў тайны кніжных паліц, правяла іх па літаратурных сцяжынках, пазнаёміла з новымі кніжнымі героямі.
Сярод найбольш запатрабаваных дзецьмі кніг былі выданні папулярнай брытанскай пісьменніцы Хелі Вебб, аўтара добрых і займальных дзіцячых кніг пра жывёл, магію і дэтэктывы.
А яшчэ адбылася вясёлая фотасесія на фоне кніжных паліц…





- 59
