Навіны
Гарачае бібліятэчнае лета ў Гатаўшчынскай бібліятэцы-клубе
Вось і лета прайшло… А лета для бібліятэкі – самы гарачы час. Толькі летам збіраюцца разам дзеці вясковыя і прыезжыя разам і могуць адчуваць сябе вольна і бесклапотна ў бібліятэцы!
У Дзень абароны дзяцей глядзельная зала бібліятэкі-клуба напоўнілася звонкім дзіцячым смехам, радасцю і атмасферай сапраўднага чараўніцтва. Для дзяцей была арганізавана гульнявая забаўляльная праграма “Жыве на планеце народ вясёлы – дзеці!”
З задавальненнем ўдзельнічала дзетвара ў літаратурных віктарынах, спартыўных конкурсах, народных гульнях і сучасных танцах, зараджаліся пазітывам і летнім настроем.
Экалагічная гадзіна “Калі вам да спадобы прыгажосць зямная” была прысвечана Дню аховы навакольнага асяроддзя.
Дзеці здзейснілі падарожжа з прыпынкамі на каляровай, жывёльнай і птушынай палянках. Разважалі пра флору і фауну Беларусі.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыхарамі Чырвонай кнігі Беларусі, а менавіта з тымі раслінамі і жывёламі, якія існуюць на тэрыторыі Глыбоччыны. Даведаліся дзеці і пра «Чорную кнігу флоры Беларусі», у якой апісаны 52 віды найбольш небяспечных чужародных раслін (напрыклад, боршчэўнік Сасноўскага, люпін мараговы, клён ясенелісны). Адзначылі, што некаторыя з раслін растуць і ў наваколлях Гатаўшчыны.
Што такое “залежнасць”, “інтэрнет-залежнасць”, “інфармацыйная бяспека”, у чым яны праяўляюцца, як іх вызначыць і чым “чревато” жыццё ў “сетках” разважалі дзеці і падлеткі пад час прафілактычнай гутаркі – дыялогу “Интернет – друг или враг?”




А яшчэ адшукалі непадалёку ад бібліятэкі расліны, пра якія распавядаецца ў кнігах



Не абыйшлося без вершаў, вікатарыны і загадак. Да экалагічнай віктарыны была аформлена выстава "Прыродзе сябрам будзь”. Кожны з прысутных атрымаў ”Памятку паводзін на прыродзе”. Мерапрыемства закончылася вясёлай дыскатэкай.
Сусветны дзень казкі дзеці азначылі незвычайным мерапрыемствам – біблія-пазл-гадзіна “Казачная пазл-мазаіка”. Бібліятэкар расказала, што такое пазл і што прыдуманы ён быў яшчэ ў 18 стагоддзі, якія віды пазлаў існуюць і дзеля чаго яны патрэбныя людзям. Потым прапанавала некалькі пазл-заданняў з часопіса “Непаседа”.
Пазнаёміўшыся з правіламі складання пазлаў, прыступілі да складання казачных пазлаў. Хто не спраўляўся – дапамагалі агульна. А потым вызначалі, якой казачнай гісторыі яны адпавядалі. І разважалі пра казкі, іх ролю ў жыці чалавека і чаму яны вучаць, якімі словамі часцей за ўсё пачынаюцца і заканчваюцца казкі, якія сюжэты ў казках і інш.



Фотападарожжа па вуліцах вёскі Гатаўшчына “Радзіма ў аб’ектыве” было эмацыянальным, бо праз вочка аб’ектыва добра вядомыя вуліцы і будынкі, мясціны і пайзажы ўспрымаюцца па іншаму. Кожны знаходзіць свой ракурс і кадр.




У выніку, тэлефонныя фотагалерэі юных падарожнікаў значна папоўнілася здымкамі родных мясцін. Падчас фотападарожжа з’явілася ідэя адлюстраваць прыгажосць нашай вёсачкі ў розныя поры года і аформіць фотаальбом з квітнеючымі садамі і ягадамі, жоўтымі вуліцамі на фоне блакітных нябёсаў, заснежанымі вуліцамі з марознымі ўзорамі на вокнах…
Маленькімі крокамі падыходзяць нашы дзеці да разумення каштоўнасці роднай зямлі…
Для юных чытачоў на біблія–дворыку “З цікавай кніжкай на сонечнай палянцы” была створана адкрытая чытальная зала.
На цяністай пляцоўцы пад велізарнымі дрэвамі можна было не толькі пагартаць часопісы і кнігі, але і актыўна адпачыць. У гульнёвай праграме — падарожжа па станцыях: “Чыталачка”, ”Вясёлая матэматыка”, “Музычная”, “У Дзядка Лесавіка” з конкурсамі, віктарынамі, загадкамі і добрым настроем.
А шчаслівыя вочы дзяцей, іх шчырыя ўсмешкі сталі лепшай узнагародай для бібліятэкараў!




Вось з такім добрым настроем пакінула дзяцей вяселае бібліятэчнае лета.
Пятруь Броўка
Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім —
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
З-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
З пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля, а пасля...
Ліст апошні сарвецца...
Ды не знаю, чаму —
Ты мне, восень, па сэрцу!
- 409
