Навіны
«Хто куды, а мы ў бібліятэку!»
Пад такой назвай прайшла экускурсія-знаёмства з Івесьскай бібліятэкай-клубам малодшай групы аздараўленчага лагера «Крынічка».
Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй Івесьскай бібліятэкі, яе структурай, кніжным фондам, сістэмай пошуку кніг і інфармацыі, даведаліся аб правілах паводзін у бібліятэцы і рабоце з кнігай.
Дзеці праверылі сваё веданне літаратуры і літаратурных герояў з дапамогай віктарыны.
Цікавай для школьнікаў было наведванне этна-кутка, які дзейнічае пры бібліятэцы.
Рэчы сялянскага быту — верацёны, гарлачы, куфар з жаночымі ўборамі, сурвэткамі і вышыванкамі часам былі незнаёмымі для дзетвары. Загадкі пра вясковыя прылады былі велдьмі дарэчы.
Пра гісторыю Псуеўскага сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны распавяла бібліятэкар у Пакоі баявой славы.



- 53
