У Празароцкай сельскай бібліятэцы адзначаны Дзень беларускага пісьменства
Гарачае бібліятэчнае лета ў Гатаўшчынскай бібліятэцы-клубе
Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы...
Уладзіміру Саулічу – 75! 🎂 Віншуем!
Цветочный праздник по-библиотечному
15 июля — день русской лени
Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра
 5 верасня вучні 7-11 класаў мясцовай школы былі запрошаны ў Празароцкую сельскую бібліятэку на інфармацыйную гадзіну “На парадку дня – Свята беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы”. ... Читать далее...
   Вось і лета прайшло… А лета для бібліятэкі – самы гарачы час. Толькі летам збіраюцца разам дзеці вясковыя і прыезжыя разам і могуць адчуваць сябе вольна і бесклапотна ў бібліятэцы! ... Читать далее...
  У лесе, пад горкайБруіцца крыніца.У светлай крыніцыВадзіца – жывіца. П. Броўка ... Читать далее...
 1 верасня – споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА , земляка,  беларускага драматурга, журналіста і публіцыста. ... Читать далее...
В последнее воскресенье лета Глубокое зацвело по-особенному. Город утонул в красках и ароматах, а наша Глубокская центральная районная библиотека вышла из стен, чтобы подарить людям не просто цветочное н... Читать далее...
День русской лени отмечается ежегодно 15 июля. Это неформальный праздник, призывающий отложить дела, выключить будильники, забыть о дедлайнах и дать себе заслуженный отдых, …, если это возможно в нашем бушующем мире. ... Читать далее...
1 сентября Глубокскую детскую библиотеку посетили ученики 6»Б» класса СШ №2, для которых был проведен патриотический урок «Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра». ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-09-12

Зарегистрировалось:

300

Сёння 855

Тыдзень 9,846

Месяц 15,026

Усяго 496,178

Пад такой назвай у Празароках прайшло свята, прысвечанае 165-годдзю з дня нараджэння Ігната Буйніцкага, заснавальнікаPrazaroki .jpg 2 прафесійнага беларускага тэатра.

Мясцовыя жыхары і госці з раёна ўшанавалі памяць славутага земляка. На магіле Ігната Буйніцкага адбыўся ўрачысты мітынг, а Празароцкі дом культуры гасцінна расчыніў дзверы для гасцёй. Тут дзейнічалі цікавыя выставы Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музею “Музычныя інструменты” і “Цуд мастацкіх вырабаў” Глыбоцкага Дома рамёстваў.

Артысты Глыбоцкага раёна арганізавалі святочны канцэрт. 

 

  Prazaroki .jpg 11Prazaroki .jpg 10Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі пры падтрымцы Празароцкага СДК, аформіла пляцоўку-фотазону “Ігнат Буйніцкі – бацька беларускага тэатра”.

Для прысутных яна арганізавала пазнавальную праграму. Дзеці складвалі этна-пазлы “Беларускія танцы” і займаліся размалёўкамі “Беларускае народнае адзенне”.
Дарослыя адказвалі на пытанні віктарыны “Шануем славутае імя яго”.
Шчасліўцаў за правільныя адказы бібліятэкар узнагароджвала паштоўкай з фотапанарамай мястэчка Празарокі і копіяй мастацкага канверта 2007 года першага дня гашэння, з паштовай маркай “100 год з часу стварэння першага тэатра ў Беларусі пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага“ і выява І.Буйніцкага. 

 Prazaroki .jpg 7У Празароцкай бібліятэцы была абноўлена выстава “Бацька беларускага тэатра: да 165-годдзя з дня нараджэння Ігната Буйніцкага”.

На ёй змешчаны матэрыялы аб тэатральнай дзейнасці Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага і фота ўдзельнікаў трупы. Асобны раздзел выставы прысвечаны ўшанаванню памяці славутага земляка. А гэта раздрукоўкі артыкулаў з перыядычных выданняў мінулых гадоў аб святкаванні юбілеяў Ігната Буйніцкага ў Празароках. Інфармацыя аб адкрыцці помніка І.Буйніцкаму ў в. Празарокі ў 1975 годзе.
Выставу папоўнілі рэпрадукцыі мастацкіх твораў і нумізматычных манет па тэме. На ёй прадстаўлены 9 энцыклапедычных выданняў, у якіх змешчаны персанальныя артыкулы “Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч”.

 

 

 

Prazaroki .jpg 1Prazaroki .jpg 2Prazaroki .jpg 3Prazaroki .jpg 4Prazaroki .jpg 5Prazaroki .jpg 6Prazaroki .jpg 12

 Сёлетняе святкаванне юбілею Ігната Буйніцкага і шчырая памяць аб ім падцвярджаецца радкамі Віталя Гарановіча:
“Духоўным бацькам называў народ,
 Тэатра бацькам стаў сваёй Айчыне.
 Гады сукае веку калаўрот
 Ды памяць не губляецца аб сыне”.

Бібліятэкар Валянціна Бурэнь