Навіны
Лугавая эка-гульня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
У апошнія дні ліпеня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у эка-гульні “Загадки на лугу на каждом шагу”.
У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведаміла ім, што сабой уяўляе луг, на якім можна сустрэць мноства цікавых раслін і казурак — матылёў, пчол, восаў, мурашак, стракоз, жукоў, конікаў і іншых казявак.
З азартам і ціквасцю дзеці прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах пра луг, яго флору і фауну, конкурсе “Размалюй кветкі”.
Падводзячы вынікі, бібліятэкар падкрэсліла важнасць беражлівых адносін да прыроды і ўмення бачыць яе прыгажосць, узгадала пісьменнікаў-натуралістаў, якія пісалі пра луг і яго насельнікаў - Мікалая Сладкова, Міхаіла Прышвіна, Віталія Біянкі.
Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільмаў.




Пайду я ў сонечнае лета…
Пайду я ў сонечнае лета,
Нап'юся хмельнага настою, –
Настою сонца з цёплым ветрам,
З травой духмянай лугавою.
Пайду, паслухаю далёкі
Званок срабрысты жаўруковы,
I шэпт сухі ў зеніце спёкі,
I спеў лагодны раўчуковы.
Убачу вочы ў бліскавіцах,
У залатых іскрынках смеху.
Між верб, расплеценых і ніцых,
Знайду рассыпанае рэха.
…Іду я ў сонечнае лета, –
К стагам пад хусткай снегавою,
К стагам, прапахлым цёплым ветрам,
Расой крамянай лугавою.
Леанід Якубовіч
- 37
