Навіны
Тут, ля роднага парога, пад сонцам кветкі зацвілі...
31 ліпеня ў рамках піяр-акцыі «У госці да кветкавода» бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі адправілася на
сустрэчу з кветкаводам, чытачом бібліятэкі Лёляй Генадзьеўнай Анісько.
Лёля Генадзьеўна ветэран працы, адпрацавала 40 гадоў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, разам з мужам вярнуліся на бацькаўшчыну і пасяліліся ў родным доме. Паступова самастойна добраўпарадкавалі хату і штогод ствараюць на прысядзібным участку ландшафтныя кампазіцыі.
Гаспадыня сядзібы правяла экскурсію па свайму кветкаваму Эдэму.
Яна падрабязна распавяла, як працуе над паляпшэннем зямлі для дасягнення буйнага цвіцення кветак, падзялілася дзейснымі метадамі барацьбы са шкоднікамі, у прыватнасці, са слізнямі, якія часта псуюць дэкаратыўныя культуры.
Лёля Генадзьеўна адзначыла, што значную ролю ў яе захапленні адыгрываюць спецыялізаваныя кнігі і часопісы па кветкаводству, ландшафтнаму дызайну, дзе знаходзіць практычныя парады па догляду за раслінамі і кветкамі.
У ходзе сустрэчы былі зроблены яскравыя фотаматэрыялы.
Сустрэча дазволіла не толькі ўзмацніць адносіны з чытачом, але і дапамагла папоўніць краязнаўчы матэрыял аб творчых жыхарах вёскі.
Праўдзіва ўвесь сцвярджае люд:
Няма радней, чым родны кут.
Калі страха над галавой,
Калі дымок па-над страхой,
Тады на сэрцы супакой.
П.Броўка
- 269
